НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Вераніка Давідчук з аграгарадка Велямічы – ячшчэ адна мнагадзетная маці Століншчыны. Сёлета яна атрымала галоўную ўзнагароду для жанчыны – ордэн Маці.

Сама родам з Альшан, а ў Велямічы вый-шла замуж за мясцовага хлопца Ілью.
Разам яны вучыліся ў Столінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці. Яна атрымлівала спецыяльнасць повара, а будучы муж – будаўніка-вадзіцеля. І так атрымалася, што Вераніку адправілі менавіта ў СВК «Веляміцкі» на адпрацоўку. Так мовіць, усе зоркі сышліся, як зараз жартуе жанчына.
Праз некаторы час згулялі вяселле і пачалі асталёўвацца ў Велямічах – на радзіме мужа. Купілі недабудаваны дом і сталі яго прыводзіць да ладу. Усё сваімі сіламі, па дзяржаўную падтрымку не звярталіся.
– Неяк тады не давалі льготныя крэдыты, як зараз. А мы не сталі чакаць з мора надвор’я. Рукі ж ёсць. Таму трымалі парнік, апрацоўвалі палі, чымсьці дапамагалі бацькі. Вось ужо восем гадоў, як жывём у сваім доме.
Вераніка і Ілья – шчаслівыя бацькі пяцярых дзяцей. Старэйшаму Вадзіму дзевяць гадоў.
– Гэта наш рыбак, – кажа маці. – Недалёка ад дома ёсць возера, у якім водзіцца многа рознай рыбы. Аднойчы нават шчупака злавіў і прынёс дадому. Акунькі, карасі таксама на вячэру лавіў. А вось наш другі сын – васьмігадовы Іван – гэта рабацяга. Прычым яму нават загадваць не трэба. Аднойчы мы з мужам паехалі на поле, а ён застаўся дома і сам начысціў цэлы прычэп морквы – амаль 300 кілаграмаў. Мы з мужам не паверылі вачам, калі пабачылі. Сапраўдны сюрпрыз зрабіў! Трэцяму сыну Мікалаю – шэсць гадоў. У сям’і называем яго фантазёр, бо ён вельмі ўражлівы і многае заўважае. Зараз мы робім рамонт і ён у нас галоўны дызайнер.
Адзіная дачушка Анютка была для нас доўгачаканая. Але давялося пазмагацца за яе жыццё. Пасля нараджэння ўрачы паставілі дыягназ – парок сэрца. Пакуль ёй не споўніўся гадок, мы некалькі разоў ляжалі ў бальніцы ў Мінску. А калі рабілі аперацыю, я думала, што маё сэрца разарвецца ад болю. Дзякаваць Богу, усё мінула. Зараз ёй тры з паловай гадочкі і яна наведвае дзіцячы садок, але інваліднасць пакуль не здымаюць.
І самы малодшы Аляксандр на год меншы за сястру. Ён у нас спакойны, таму мы яго заўсёды бяром на поле, калі едзем працаваць. Я кожны дзень радуюся, што ў мяне столькі дзяцей. І з імі ніколі не засумуеш. Проста на гэта часу няма, – смяецца Вераніка.
Як і большасць вяскоўцаў, сям’я трымае гаспадарку. Работа пачынаецца яшчэ тады, калі снег ляжыць, што не дзіўна, бо трэба апрацаваць 11 сотак парніка і два (!) гектары зямлі. Вось і зараз мы размаўлялі з Веранікай паміж работай. Але самае галоўнае, што ёсць у гэтай сям’і – гэта ўзаемаразуменне, павага і каханне. А што яшчэ трэба для шчасця?
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024
Школьная сям’я

Школьная сям’я

15 ноября, 2024

Оставить комментарий

Похожие новости