НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Навучэнка Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Вікторыя Ваўрынюк стала пераможцай абласной алімпіяды па прававых ведах.
Вікторыя вучыцца ў групе Ю-52 і зараз ужо рыхтуецца да дзяржаўных экзаменаў. Яна – актывістка, без якой не абыходзіцца ні адно мерапрыемства ў каледжы. Дзяўчына пастаянна ўдзельнічае ў конкурсах, алімпіядах і становіцца іх пераможцамі. Вось і першае месца ў абласной алімпіядзе – гэта яшчэ адно пацвярджэнне ведаў і навыкаў Вікторыі.
Дзяўчыне падабаецца будучая прафесія юрыста. Далей плануе працягнуць навучанне ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна па сваёй спецыяльнасці.
– Перад алімпіядай я, канешне, хвалявалася. Але ўзяла сябе ў рукі і сканцэнтравалася. У выніку выканала ўсе заданні раней чым за дзве адве-дзеныя гадзіны. У сабе была ўпэўнена. Бо мяне рыхтавалі добрыя педагогі, у каледжы я атрымала веды, якія дапамогуць мне ў далейшай маёй дзейнасці, – расказала Вікторыя.
А калі вы хочаце гэтак жа, як Вікторыя, ісці да сваёй мэты, стаць дыпламаваным юрыстам, то паступіць у Столінскі аграрна-эканамічны каледж пасля 11 класаў можна на спецыяльнасць “Правазнаўства”, здаўшы ЦТ па беларускай ці рускай мове і грамадазнаўстве. А для жадаючых стаць юрыстамі пасля дзявятага класа патрэбен толькі атэстат аб базавай адукацыі.
Таццяна
СЕГЕН

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости