НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У гэтым годзе вучні, якія на здымку разам з настаўніцай пачатковых класаў сярэдняй школы № 2 Давыд-Гарадка Ірынай Куншталь, перайшлі ў пяты клас.
– Заўсёды шкада развітвацца са сваімі дзецьмі. Бо за чатыры гады настолькі да іх звыкаю, што ўсе яны быццам мае родныя. Заўсёды цікаўлюся ў настаўнікаў, якія поспехі ў маіх вучняў у сярэдніх класах. І заўсёды радуюся за іх, – кажа Ірына Аляксееўна.
Пэўна, любоў да педагогікі перадалася па генах. Добрым словам успамінаюць яе бацькоў. Аляксей Нікадзімавіч выкладаў спевы і працу, а Валянціна Іванаўна была настаўнікам геаграфіі. Брат Ігар таксама скончыў геаграфічны факультэт БДУ. Зараз з’яўляецца намеснікам старшыні Свіслацкага райвыканкама. Чаго казаць, і дачка маёй субяседніцы – Анастасія – таксама пайшла па педагагічнай сцежцы. Выкладае рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 20 г. Брэста імя героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава.
– Пэўна, у вас ёсць пра што пагарыць, калі збіраецеся?
– Што праўда, то праўда. Мы заўсёды на сувязі. Калісьці я да бацькоў па парады звярталася, потым дачка да мяне. Ведаеце, бацькі мае ніколі не настойвалі, каб я стала настаўніцай. Гэта быў мой асабісты выбар. Пасля заканчэння школы паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1992 годзе. Вярнуцца хацела толькі ў Давыд-Гарадок. 13 гадоў працавала педагогам-арганізатарам. У 2005 годзе пачала выкладаць у пачатковых класах. Гэта вельмі складаны працэс – знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Але разам з тым вельмі цікавы. Можа падамся банальнай, але скажу, што кожнае дзіця ўнікальнае. Толькі трэба разгледзець здольнасці. На гэта патрэбна многа часу, але спяшацца не варта.
– Значыць, ужо ў пачатковых класах можна прадбачыць, кім у будучыні стане вучань?
– Можна, прычым, я вельмі рэдка памыляюся. Здольнасць да пэўнага занятку – гэта як колер валасоў ці тэмбр голасу. Маю на ўвазе, з гэтым нара-джаюцца.
Пакуль гутарылі, я перагортвала партфоліа Ірыны Аляксееўны. Безліч узнагарод і грамат як ад кіраўніцтва школы, так і раёна, вобласці. Калі яшчэ працавала педагогам-арганізатарам, то стала пераможцай конкурсу «Настаўнік года». А ў 2009 годзе ўвайшла ў тройку прызёраў. Многія яе вучні таксама выдатна праявілі сябе ў алімпіядах і навукова-даследчых работах. Чатыры гады таму Ірына Аляксееўна папоўніла рады настаўнікаў вышэйшай катэгорыі.
– Упэўнена, трэба спрабаваць сябе ва ўсім, бо толькі так можна зразумець, што менавіта табе па душы. У сваіх вучнях я выхоўваю смеласць, каб яны не баяліся памылак. Не можа так быць, каб усё атрымлівалася з першага разу. Шлях да мэты часцяком пракладзены праз выпрабаванні, – дзеліцца сваім меркаваннем настаўніца.
Ужо зараз прыглядаецца да сваіх новых вучняў, якіх першага верасня павядзе ў свет ведаў. І, як заўжды, будзе хвалявацца, бо працаваць з дзецьмі – важная місія, якая стала для яе любімай прафесіяй.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости