НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

– Дзякуй за вашу работу, бяссонныя ночы, самаадданасць, любоў да жыцця і да людзей, – з такімі словамі да медыкаў вобласці звярнуўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў (на здымку) у час цырымоніі ўзнагароджвання лепшых з лепшых прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі.
Урачыстая сустрэча адбылася 29 ліпеня ў горадзе Баранавічы.
Былі запрошаны туды і столінскія медыкі.
Галоўны ўрач УЗ «Столінская ЦРБ» Віктар Майсюк ушанаваны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымаў загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Наскевіч.
Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручылі ўрачу-тэрапеўту, загадчыку тэрапеўтычнага аддзялення Івану Ярмолічу. Віншуем!
Лілія ГУШЧА
Фота БелТА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Лучше не болеть!

Лучше не болеть!

10 октября, 2025
Сердце Рухчи – Дом культуры
Как не любить «Крыніцу»!

Оставить комментарий

Похожие новости