НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча мнагадзетных маці, жанчын, якія ўзначальвалі і ўзначальваюць пярвічныя арганізацыі Беларускага саюза жанчын, з кіраўніцтвам раёна.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі павіншаваў усіх з надыхо-дзячым святам, распавёў пра змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, прынятыя на рэферэндуме.
Асаблівыя словы павагі, удзячнасці за нялёгкую справу – быць шматдзетнай маці – прагучалі на адрас прыгожай паловы чалавецтва. Рыгор Васільевіч уручыў ордэны Маці жанчынам, якія нарадзілі і выгадавалі пяць і больш дзетак.
Пра падтрымку дзяржавы, што чарговы раз пацвярджае сацыяльна арыентаваны кірунак развіцця Беларусі, распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Любоў Дземідовіч, якая пералічыла розныя віды матэрыяльнай дапамогі мнагадзетным сем’ям, лю-дзям, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы, неабароненым катэгорыям грамадзян. На самай справе, падтрымка істотная.
Вітала ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Лабадзінская. Яна ўручыла памятныя адрасы жанчынам, якія цяпер на заслужаным адпачынку, але ў свой час узначальвалі пярвічныя арганізацыі БСЖ у сваіх працоўных калектывах.
Сваімі ўспамінамі падзяліліся Людміла Кісель – былы старшыня райсавета дэпутатаў і старшыня раённай арганізацыі БСЖ, Валянціна Мірановіч – былы галоўны рэдактар «Навін Палесся», Галіна Гунько – былы намеснік дырэктара цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы.
У жанчын хапала і хапае сіл на ўсё – берагчы сямейны ачаг, клапаціцца пра блізкіх, выконваць працоўныя абавязкі, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Цудоўны святочны настрой надаваў усім заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, народны ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» пад кіраўніцтвам Пятра Астапчука.
Дарэчы, кіраўнік раёна Рыгор Пратасавіцкі ўручыў Ганаровыя граматы членам гэтага выдатнага калектыву за тое, што яны якасна справіліся з задачай прадстаўляць нашу краіну на Сусветнай выстаўцы «Экспа-2020», што праходзіла ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Алена
КЛІМУШКА
Фота
аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости