НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

 
Шэсць спектакляў пакажуць артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якія з 21 па24 лютага прабудуць з гастролямі ў Століне.

Першы спектакль адбыўся ўчора на сцэне Столінскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Была паказана п’еса  сучаснага беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага “А калі заўтра няма…” (16+). Яе гледачамі сталі педагогі, навучэнцы ліцэя і старшакласнікі горада.

… У п’есе паказана жыццё 16-гадовага Антона, які даведзены да адчаю. Вось яны — парэнчы балкона на чацвёртым паверсе… Крок наперад — і заўтра ўжо не будзе! Але ўнізе стаіць дворнік Васіль. Ён не прыходзіць у жах, не крычыць, а толькі глядзіць уверх, чамусьці  ўсміхаецца …

Выпадковае знаёмства становіцца лёсавызначальным, бо дворнік ратуе хлопца ад здзяйснення самай вялікай памылкі.

Як аказваецца, бацькі Антона паехалі ў Лондан і там другі тыдзень «адрываюцца». Дома паралізаваны маўклівы дзед, а каханая дзяўчына не хоча размаўляць з Антонам.

Пакінуты, забыты, нікому не патрэбны, дзед увесь свой час праводзіць у маўчанні, яго ніхто не вывозіць на вуліцу. Глядач упэўнены, што ў старога адняло мову.  Але высвятляецца, што маўчанне — гэта пратэст у адносінах да ўласнай сям’і, якой ён стаў не патрэбны. Абыякавасць блізкіх толькі парадніла Антона з дзедам.

Гэтая п’еса пра сем дзён, якія памянялі  светапогляд галоўнага героя. Усяго тыдзень, за які ён здабыў і страціў сябра. Аднак менавіта гэты час дапамаго Антону знайсці ў сабе сілы для дапамогі такому ж няшчаснаму чалавеку. «Заўтра» ужо ніколі не надыходзіць для дворніка, але Васіль дорыць «заўтра» Антону і яго дзеду, якія ў канцы спектакля выязджаюць на двор. Яны разумеюць, што гэты дзень стаў пачаткам новага жыцця, у якім яны больш не будуць самотныя…

Гэтая пастаноўка прымушае людзей гаварыць на тыя тэмы, пра якія звычайна прынята маўчаць: адзінота, абыякавасць самых блізкіх і ўдзел зусім чужых людзей, якія  здольны дапамагчы зрабіць правільны выбар.

Прагляд прайшоў на адным дыханні. Гледачы апладзіравалі стоячы, шчыра дзякавалі за далучэнне да тэатральнага мастацтва, не выязджаючы ў сталіцу. Многія ўпершыню адкрылі для сябе гэты тэатр.  

Ролі выконвалі: Антон –Дзмітрый Давідовіч, дворнік Васіль — Андрэй Новік (ураджэнец Століна, выпускнік ліцэя), тата Сяргей Антонавіч — Максім Шышко, ён жа выконваў ролю дзеда.

Пасля спектакля адбылася творчая гутарка з акцёрамі тэатра. Юныя гледачы задавалі акцёрам пытанні, цікавіліся іх ролямі і ў тэатры і кіно, складанасцямі прафесіі.

Як прызнаўся Андрэй Новік, з самага пачатку акцёрскай кар’еры ён марыў прыехаць у родны горад са сваёй творчай работай. І вось яго мара ажыццявілася. Яны з трупай тэатра пакажуць чатыры работы, а спектакляў  сыграюць увогуле шэсць.

Пастаноўка “А калі заўтра няма…”  — гэта яго студэнцкая і адна з любімых работ, як і п’еса”Ціхі шэпат сыходзячых крокаў”, якая адбудзецца на сцэне Столінскага гарадскога дома культуры 23 лютага.

Гэта  спектакль, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова. Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.

22 лютага аматараў тэатра парадуюць камедыяй “Адамавы жарты” (18+). Аўтэнтычны, легкі спектакль.У ім неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

23 і 24 лютага ў 11.00 гадзін у Столінскім ГДК дзецям пакажуць спектакль для дзяцей і дарослых “А мне не сорамна”  ў жанры “Больш, чым казка” (6+). Цана білета – 5 рублёў.

…У лесе згубілася чыёсьці сумленне! Добрае, смешнае стварэнне выпадкова выпала з цела свайго гаспадара. І цяпер нехта блукае без сумлення! Лес у небяспецы!

Маленькія, але вельмі адважныя Заяц, Вожык і Бабраня дружна адправіліся на пошукі бессаромніка…

Пачатак спектакляў для дарослых у 18.00 гадзін. Заказ білетаў па тэл. 2 05 50 (гарадскі Дом культуры). Цана — 10 рублёў.

Галіна ГАШЧУК

На здымку: на памяць з акцёрамі

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости