НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Прымаў удзел у мерапрыемстве член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Новая Прыпяць” Іван Антановіч, які падзяліўся сваімі думкамі:
– Кіраўнік краіны ў Пасланні адзначыў, што першая задача для сельскай гаспадаркі – выкарыстанне перадавых тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. На гэта павінны быць мабілізаваны ўсе: пачынаючы ад кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, заканчваючы нашай міліцыяй. Другая – актыўнае асваенне новых для нас відаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кожны раён павінен бачыць сваю стратэгію ў гэтай галіне. Мяняецца клімат – мяняецца падыход. Трэба вырошчваць тое, што можна, і менш завозіць з-за меж краіны. Неабходна фінансаваць свайго таваравытворцу, як бы гэта ні было для нас складана.
Як бы хутка не развіваліся тэхналогіі, на першым месцым быў і застаецца чалавек. Можна купляць новую тэхніку, укараняць новыя спосабы ў вытворчасці, але калі работнік будзе працаваць, спусціўшы рукавы – толку не будзе. Людзі павінны быць зацікаўлены ў сваёй рабоце, павінны думаць пра канчатковы вынік. У сельскай гаспадарцы ўсё звязана паміж сабой. Таму нельга дапускаць, каб на якім-небудзь этапе ланцуг абарваўся па віне работніка, які, напрыклад, спазніўся ці прыйшоў у нецвярозым стане. Як кіраўнік, я прымаю і буду прымаць кардынальныя меры, каб не дапусціць такога. І гэта не маё асабістае рашэнне, а так трэба па закону. Тым жа людзям, якія працуюць самааддана, мы заўсёды ідзем насустрач: выдзяляем зямлю на палях для вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі, садзейнічаем у аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, абавязкова прэміруем і адзначаем перадавікоў, не забываем пра ветэранаў працы, дапамагаем з жыллём маладым сем’ям і многае іншае. Гэта ўваходзіць у абавязкі кожнай паважаючай сябе гаспадаркі.
Усе добра ведаюць прымаўку: як пасееш, так пажнеш. Вось якраз пра гэта ідзе размова. Нельга чакаць добрага ўраджаю, калі сяўба прайшла са збоямі. Напрыклад, калі патрэбныя тэрміны прапусцілі альбо тэхніка не была падтыхтавана, альбо не своечасова апрацавалі ядахімікатамі культуру ці ўнеслі ўгнаенні. У адзін цудоўны момант промахі абавязкова ўсплывуць, і тады каго будзем вінаваціць? Адзінае, чаго нельга прадугледзець, гэта надвор’е. Вось і зараз дождж патрэбен вельмі, зямля просіць “піць”.
Што ж тычыцца асваення новых відаў прадукцыі ў раслінаводстве, то пакуль у гэтым годзе эсперыментаваць не сталі. Тут неабходна сем раз падумаць і толькі потым адрэзаць. Хаця не адмаўляю, што спрабаваць трэба. ААТ “Новая Прыпяць” – гаспадарка вялікая, таму, каб ісці ў нагу з часам, ёсць над чым працаваць.
Ганна МЕЛЬНІК

Оставить комментарий

Похожие новости