НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У мінулую суботу ў Харомскай сярэдняй школе прайшоў традыцыйны турнір па валейболе, прысвечаны памяці былога настаўніка Міхаіла Бруцкага.
У ім прынялі ўдзел пяць каманд з Давыд-Гарадка, Століна, аг. Рубель, Лельчыц і ўпершыню прыехала на гэтыя спаборніцтвы каманда Пінскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа.
Усе выступалі ў аднолькавых умовах і змагаліся толькі за перамогу, якая ў выніку дасталася камандзе з Лельчыц. Другое месца заняла каманда з Пінска, трэцімі сталі валейбалісты з Давыд-Гарадка.
Арганізатарамі турніру была Давыд-Гарадоцкая ДЮСШ і аддзел спорту і турызму Столінскага раённага выканаўчага камітэта. А спонсарамі выступілі індывідуальныя прадпрымальнікі Аляксандр Крым, Андрэй Некрашэвіч, Аляксандр Дранец, Уладзімір Шасцюк. Удзельнікі спартыўнага мерапрыемства выказваюць словы ўдзячнасці адміністрацыі Харомскай сярэдняй школе за цёплы прыём і цудоўную арганізацыю.
Ганна МЕЛЬНІК

Оставить комментарий

Похожие новости