НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)

20 лютага на базе спартыўна-фізкультурнага комплексу “Аквамарын” прайшоў турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на першынство сярод членаў Столінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.


Яго мэта – павышэнне спартыўнага майстэрства стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама фарміраванне метадаў актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця сярод ветэранаў.
За званне лепшага стралка спаборнічалі 12 удзельнікаў: сем мужчын і пяць жанчын.
Пераможцы вызначаліся па найбольшай колькасці заробленых ачкоў. Такім чынам вызначылі тры прызавыя месцы: першае заняла Людміла Глушакова (прадстаўніца ААТ “Белаграпрамбанк”), другое – Канстанцін Клімовіч (Столінскі аграрна-эканамічны каледж) і трэцяе – Сцяпан Комар (Столінскі аўтапарк). Уладальнікі трох прызавых месцаў узнагароджаны дыпломамі раённага савета ветэранаў і кашоўнымі падарункамі.


Турнір быў прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл і адбыўся ў межах Месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы Столінскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, якая арганізавала матэрыяльную частку спаборніцтваў.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Столинский район на ВНС 2025
Гороскоп на 22 декабря

Гороскоп на 22 декабря

17 декабря, 2025
Гороскоп на 21 декабря

Гороскоп на 21 декабря

17 декабря, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости