НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У гэтым упэўнены галоўны ветэрынарны ўрач ААТ «ПалессеАВМ» Віталь Васюхневіч, які  вакцынаваўся ў Альгомельскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі на гэтым тыдні. Віталь Сцяпанавіч мае дачыненне да медыцыны, таму ведае, пра што гаворыць. Сам ён хварэў кавідам у сакавіку гэтага года. На шчасце, абышлося без шпіталізацыі. Але нават праз час заўважае вынікі гэтай каварнай хваробы.


– Раней я не адчуваў свайго ўзросту, хоць у снежні 52 гады споўніцца. А пасля перанесенага каранавіруса пачаў адчуваць, што арганізм даў слабіну. Хацеў вакцынавацца яшчэ ў пачатку восені, але тады захварэў прастудай. Я ўсім сваім падначаленым раю вакцынавацца, таму што толькі так мы выпрацуем калектыўны імунітэт. Не ўсе прыслухоўваюцца, што дрэнна. Кавід вельмі непрадказальны і невядома, як ён паўплывае на арганізм. На жаль, хвароба забірае і маладыя жыцці. Асабліва патрэбна звярнуць увагу тым людзям, якія маюць лішнюю вагу, цукровы дыябет, высокі ціск. Яны моцна рызыкуюць, адмаўляючыся ад вакцынацыі.
Разам з ім вакцынаваўся і спецыяліст, адказны за ідэнтыфікацыю і рэгістрацыю жывёл, – Аляксей Шпакевіч. Юнак таксама да вакцынацыі ставіцца станоўча, хоць кавідам і не хварэў дагэтуль.
– Вакцына распрацоўвалася многімі вучонымі ў хуткім тэмпе для таго, каб дапамагчы людзям. І калі чалавек адмаўляецца ад яе, то значыць, ён адмаўляецца ад дапамогі. Як бачым, арганізм не кожнага чалавека можа самастойна падужаць хваробу. І ў Вялікім Малешаве многа сумных прыкладаў. Я вакцынаваўся, не раздумваючы, мне нават не важна, якой вытворчасці вакцына. Я давяраю медыцыне. Дрэнную антырэкламу робіць інтэрнэт, у якім начытацца можна ўсяго, чаго хочаш. Але статыстыка – рэч дакладная. Сярод тых, хто знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, няма ні аднаго вакцынаванага. Таму людзям трэба рабіць высновы, – дзеліцца сваім меркаваннем Аляксей.
Усяго Альгомельская амбулаторыя абслугоўвае 4373 чалавекі, з якіх 2608 падыходзяць пад вакцынацыю. На сённяшні дзень прышчэпкі ад каранавіруса атрымалі каля 40 працэнтаў. Як расказала ўрач агульнай практыкі Іна Дзямко, зараз людзі пачалі больш актыўна вакцынавацца. Добрыя паказчыкі ў ААТ «Кароцічы». Таксама вакцынавана ўжо 70 працэнтаў калектыву Альгомельскай сярэдняй школы. Да такіх лічбаў падыходзіць і Вялікамалешаўская сярэдняя школа.
А вось работнікі ААТ «ПалессеАВМ» у роздуме. З 214 чалавек толькі 40 вакцынаваліся, у асноўным гэта адміністрацыя гаспадаркі.
На сёння ў амбулаторыю завезена вакцына кітайскай вытворчасці.
Застаецца спадзявацца, што людзі праявяць свядомасць і дапамогуць самі сабе, зрабіўшы прышчэпку ад каранавіруса.
Ганна
МЕЛЬНІК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости