НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Таццяна Лосік з вёскі ​Талмачава Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета ўзнагароджання ​ордэнам Маці за​ нараджэнне і выхаванне шасцярых дзяцей. ​

Каб паглядзець, як жыве сям’я, трымаю шлях у невялікую палескую вёсачку.​

Таццяна, якая выйшла сустракаць мяне з самым малодшым сынам Давідам на руках, больш падобна на студэнтку, чым на мнагадзетную маці. Тым больш, што старэйшыя сыны – 14-гадовы Іван і на два гады малодшы Мікалай яе даўно абагналі па росце. ​

Муж Сяргей падышоў з яшчэ адным хлопчыкам – двухгадовым Мікітам, і якраз са школы прыйшлі сястрычкі – Ганна і Ангеліна. ​ Як прызнаецца Таццяна, сабраць усё сям’ю разам – ​ складаная задача. Старэйшыя сыны і дачка Ганна ездзяць на заняткі ў Кароціцкую сярэднюю школу, Ангеліна перайшла ў другі клас тут, у Талмачаве. Да вучобы дзеці ставяцца адказна, і ў гэтым заслуга маці.

– Я вельмі хачу, каб мае дзеці вучыліся, атрымалі адукацыю і займаліся той справай, якая ім па душы. Таму размаўляю з імі нараўне, бо так лепш разумеюць. Але самае галоўнае, каб яны былі шчаслівымі. Бо жыццё, на жаль, часта бывае вельмі непрадказальным…

Таццяна сумна апусціла вочы. Ёй на сваім прыкладзе давялося гэта зразумець. У сям’і яна выхоўвалася з айчымам – вельмі добрым і спагадлівым чалавекам. Дапамагала гадаваць двух малодшых братоў-пагодкаў сваёй маці, якая працавала і зараз працуе на ферме даяркай. Калі Таццяна выйшла замуж і знаходзілася ў раддоме, атрымала страшную звестку – айчым загінуў у аўтамабільнай аварыі. І так сталася, што дзень нараджэння першага сына нагадвае пра гэтую трагічную падзею.​

Не атрымалася жыццё з першым мужам, які пакінуў Таццяну з чатырма дзецьмі. Боль і роспач спачатку пасяліліся ў сэрцы. Але жанчына разумела, што павінна быць моцнай дзеля дзяцей, якім старалася замяніць і маці, і бацьку. Вярнулася ў Талмачава і пачала новае жыццё. ​ ​ ​

Маці – мудрая жанчына – падтрымала Таццяну ў рашэнні атрымаць адукацыю. І праз 11 гадоў пасля заканчэння школы мнагадзетная маці цудоўна здала цэнтралізаванае тэсціраванне і стала студэнткай завочнага аддзялення факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. ​ ​

А ў адзін з вечароў пазнаёмілася з Сяргеем, які стаў яе мужам. Нарадзіліся малодшыя хлопчыкі, якіх Таццяна зараз гадуе, знаходзячыся ў дэкрэтным водпуску. Клопатаў хапае ў мнагадзетнай сям’і. Робяць рамонт у доме, які застаўся пасля бабулі. Але мараць пабудаваць свой дом, тым больш для мнагадзетных сямей існуе дзяржаўная дапамога. Ужо ўзялі ўчастак, а план знаходзіцца на зацвярджэнні ў архітэктуры.​

Сяргей працуе ў ААТ «Кароцічы», а таксама, калі выдаецца магчымасць, падпрацоўвае ў індывідуальнага прадпрымальніка. Разам з жонкай ідуць уперад ​ і не спыняюцца перад перашкодамі.​

– У жыцці кожнага чалавека бываюць складаныя перыяды, – разважае жанчына. – Адзін страчвае надзею і апускае рукі. А другі, наадварот, становіцца мацнейшым. Мяне моцнай робяць мае дзеці, якія для мяне – сэнс жыцця. Гледзячы на іх усмешкі, слухаючы пра іх школьныя справы, усё астатняе адыходзіць на другі план. І я ўпэўнена, што самы вялікі падарунак, які можа жанчыне даць Бог, гэта стаць маці. А жыццё само ўсё расставіць на месцы.​

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
СВК «Фядорскі» – 75 гадоў!
И булочки, и вафли

И булочки, и вафли

15 ноября, 2024
Легендарны механізатар

Оставить комментарий

Похожие новости