НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны ў Столінскім гарадскім Доме культуры адбылося святочнае мерапрыемства.

 Усіх прысутных павіншаваў ваенны камісар Столінскага раёна Уладзімір Паўлавіч Кахавец. Ён расказаў пра беларускую армію, падкрэсліўшы той факт, што моц краіны ў руках яе абаронцаў. Потым ваенны камісар уручыў граматы раённага камісарыята дырэктару Дома культуры Кацярыне Сакаловай і воіну-інтэрнацыяналісту Уладзіміру Карповічу , а таксама карэспандэнту раённай газеты “Навіны Палесся” Ліліі Гушчы за іх актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.   Граматай абласнога ваеннага камісарыята ўзнагароджаныя галоўны спецыяліст ваекннага камісарыята Андрэй Шчацінін і дырэктар Столінскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Рыгор Казубоўскі. 

Воінскія званні капітана Уладзімір Паўлавіч уручыў Юрыю Галавачу і Андрэю Бут-Гусаіму.

Медалем “100 гадоў ваенным камісарыятам” узнагароджаны палкоўнік у запасе, былы ваенны камісар Уладзімір Семянюк.

Пасля ўзнагароджання пачалася канцэртная праграмма, нумары якой выклікалі гучныя апладысменты гледачоў.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости