НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Кожная прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва хоча быць дагледжанай, выглядаць акуратна, радаваць навакольных сваім свежым і прывабным выглядам.
Жыхаркам райцэнтра і раёна ў навядзенні прыгажосці дапамагае майстар Вікторыя Пратасавіцкая. Яе студыі з інтрыгуючай назвай “Стыль душы”, якая размешчана ў будынку рэстарана “Гарынь”, восенню будзе два гады. Яна аказвае паслугі: мадэліраванне, карэкцыя, афарбоўка хной і фарбамі, ламініраванне вейкаў і броваў, афарбоўка вейкаў, розныя віды макіяжу – вясельны, вячэрні, дзённы, для фотасесій. Да таго ж у студыі можна прайсці курсы мэйкапу для сябе.
Вікторыя – чалавек мэтанакіраваны па жыцці. Як сама прызнаецца, адна з рыс яе характару перфекцыянізм. Гэтаму з дзяцінства вучыла маці, якая гаварыла: “Лепш менш, ды лепш”. Віка ўзяла гэтае правіла за аснову: калі брацца за якую справу, то рабіць яе якасна і добрасумленна, даводзіць пачатае да ідэальнага стану.
Вікторыя мае дзве адукацыі – фінансавую і псіхалагічную. Яе першае працоўнае месца – Столінскае райспажыўтаварыства. Тут яна праводзіла час з лічбамі. Работа падабалася.
Знаёмства з асновамі макіяжу пачалося з курсаў Таццяны Бу-дзянковай з Баранавіч. На працягу некалькіх месяцаў яна праводзіла для групы столінскіх дзяўчат навучанне, знаёміла з правільным нанясеннем дэкаратыўнай касметыкі. Таццяна дзялілася з удзельніцамі сакрэтамі і фішкамі ў рабоце, звяртала ўвагу на важныя моманты пры нанясенні касметычных сродкаў. Вікторыю захапіў гэты занятак. Яна пачала больш дасканала вывучаць афармленне броваў.
А праз некаторы час пакінула дзяржаўную работу і адкрыла сваю студыю. Муж падтрымаў справу.
За час работы з’явілася шмат удзячных кліентак. Вікторыя дзеліцца: “Зрабіць бровы – гэта не проста ўзяць і намаляваць іх. Яны падбіраюцца пад форму твару і вачэй. Наносіцца спецыяльная разметка, прыбіраецца лішняе. Я люблю, калі ўсё выглядае натуральна. Падчас работы сваім кліенткам даю рэкамендацыі па доглядзе пяшчотнай скуры”.
Майстар пастаянна займаецца самаадукацыяй і развіццём, наведвае разнастайныя курсы, майстар-класы. На сцяне ў студыі – шматлікія пасведчанні, дыпломы, сертыфікаты. Звычайна сустрэчы праходзяць у Мінску. З кожнай вяртаецца з новым багажом ведаў, які стараеццца ўкараніць у сваёй рабоце. Многа ведаў і ўменняў далі курсы кіеўскага майстра-бравіста Юліяны Сумарокавай.
Вікторыя надае асаблівую ўвагу чысціні інструментаў, якімі карыстаецца. Таму наведвальніцы могуць быць упэўнены ў бяспечнасці працэдур. Працуе толькі з прафесійнымі фарбамі, якіх у наяўнасці да 10 відаў, хной з эфектам татуажу. Каб атрымаць патрэбнае адценне, патрэбна ў дакладных прапорцыях змяшаць фарбы.
– Жанчына хоча быць прыгожай кожны дзень, – кажа Віка. – Я ведаю і ўмею рабіць прывабным твар з дапамогай броваў. Клапачуся пра тых, хто прыходзіць для мяне і ніколі не раю тое, што не будзе пасаваць ці можа прынесці шкоду.
На старонках у сацыяльных сетках у Вікторыі Пратасавіцкай многа водгукаў ад дзяўчат і жанчын. Тут можна пазнаёміцца з яе работамі, запісацца на кансультацыю, як і па тэлефоне.
Ды і сама майстар пацвярджае: “Лепшыя паказчыкі маёй работы – задаволеныя кліенты. Раблю сваю справу з радасцю і шчырым жаданнем зрабіць прывабнай кожную жанчыну”.
Святлана МАРОЗ
Фота
аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 31 января
Всех вылечат?

Всех вылечат?

30 января, 2026
График выездапередвижного фельдшерско-акушерскогопункта на февраль 2026 года

Оставить комментарий

Похожие новости