• ru
  • by
  • 6 мая

    USD

    EUR

    Столин

    18C

    Стасіна – месца злачынства

    10.12.2021

    735

    0

    Rate this post

    Воінскае захаванне ахвяр фашызму ва ўрочышчы Стасіна ў апошнія месяцы стала месцам правядзення «адкрытых урокаў памяці» для людзей розных узростаў.
    Усталяваная новая кампазіцыя ў выглядзе дзіцячых, жаночых і мужчынскіх рук, што прасцягнуты да неба, заклікае нас перадаваць з пакалення ў пакаленне памяць пра жудасныя падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны. І гэта ўжо не проста месца трагедыі, гэта месца злачынства фашысцкіх акупантаў.
    Трэба адзначыць, што пры правядзенні работ па рэканструкцыі было прыкладзена шмат намаганняў людзей самых розных прафесій. На адрас усіх жыхароў раёна, якія прынялі ўдзел у справе захавання гістарычнай памяці, словы падзякі прагучалі ад старшыні Столінскага райвыканкама Рыгора Пратасавіцкага. А на гэтым тыдні кіраўнік раёна ўручыў заслужаныя ўзнагароды нашым землякам.
    Граматай Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны галоўны архітэктар праекта Столінскага «Архбюро» Леанід Кузьміч, Пісьмо падзякі аблвыканкама атрымаў сталяр Столінскай ПМК-24 Сяргей Герасімовіч.
    Ганаровай граматай Столінскага райвыканкама ўзнагароджаны ветэран працы Павел Кулік і асфальтабетоншчык Столінскай ДБПМК-32 Міхаіл Ніканчук.
    Ганаровая грамата Столінскага райсавета дэпутатаў уручана старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміле Цупа.

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика