НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Не сядзець на месцы, заўсёды ў руху, заўсёды ў шляху – усё гэта пра Паўла Кудласевіча, вадзіцеля філіяла «Століннарыхтпрамгандаль» Столінскага райспажыўтаварыства.
Павел нарадзіўся і вырас у аг. Кароцічы. Цяпер з сям’ёй жывуць у аг. Беражное.
– Я з 18 гадоў за рулём. На гэтым прадпрыемстве ўсяго 6 гадоў працую, цяпер кірую машынай ГАЗ-САЗ 2507. Пастаянна камандзіроўкі па Беларусі, перавожу розныя грузы: то жывёлу, то макулатуру і метал, па сітуацыі, – распавядае Павел.
– Павел, як Вы выбралі гэтую прафесію?
– Гэта прафесія мяне выбрала! Ужо і не памятаю, як так атрымалася. Але мне ўсё падабаецца. З адказнасцю заўсёды стаўлюся да сваёй працы. Ведаю ўжо ад «А» да «Я» ўсе нюансы перавозкі розных грузаў. Працаваў на розных машынах: мікрааўтобусы, трактары і «паўфуркі» – 10-тоннікі былі. У мяне адкрыты «А», «В», «С» катэгорыі, яшчэ хачу здаць на «Е», каб можна было да машыны дадатковы прычэп чапляць. Ды і прывык ужо да дарогі. З раніцы загрузіўся і на Пінск, у абед ужо ў Століне, потым загрузіўся зноў і пасля абеду на Брэст… і назад. Дадому заехаў, «ссабойку» ўзяў і паехаў далей. Трэба – значыць трэба! Не адмаўляюся ад далёкіх рэйсаў.
– А ваша сям’я не крыўдзіцца з-за пастаяннай адсутнасці? Дзеці ў рэйс не просяцца з вамі?
– Не, жонка мая ў школе працуе, у яе сваіх клопатаў там поўна. Яна ў мяне добрая, усё разумее і падтрымлівае. Дзеці сумуюць, вядома. Сыну неяк не асабліва цікавая мая праца, ён доктарам хоча стаць. А дачка прасілася, катаў колькі разоў, яна і ў гаражы са мной заўсёды машыну круціць. Паспяваем усё.
– Многія вадзіцелі з гадамі прывязваюцца да свайго рабочага транспарту: даюць машынам імёны, а пад капотам ведаюць кожную дэталь. У вас ёсць такая прыхільнасць?
– Гэта ж мая «карміцелька»! – смяецца Павел. – Гэта новая машына, мне яе тры гады таму далі, але я яе ўжо добра вывучыў. Шкадую яе, вось нядаўна перафарбаваў, таму што перавожу то па 7–10 кароў, то па некалькі тон металу, то шклабой, кузаў гнецца і драпаецца. Хочацца, каб машына ў парадку і на хаду заўсёды была. Ды і добры вадзіцель павінен умець не толькі круціць абаранак, але і зрабіць неабходны рамонт. Тым больш, што ў рэйсах я заўсёды адзін, уся адказнасць на мне.
– Павел адказны! Вельмі адказны вадзіцель! Ён з’язджае ў рэйс, мы не перажываем за яго. Упэўнены, што ён уладзіць любую праблему і не будзе тэлефанаваць нам па сто разоў удакладняць. Мы нават калі ведаем, што плануеца складаная паездка, заўсёды просім у начальніка, каб Павел паехаў. Ён і вадзіцель, і чалавек добры. Колькі разоў звярталіся да яго па-за работай, заўсёды з разуменнем ставіцца і не адмаўляе ў дапамозе! – падзялілася Наталля, нарыхтоўшчык.
¬ Я ж ведаю, што ў кожнага ёсць свая праца. Калі ўжо не магу справіцца сам, тады клічу каго-небудзь. Увахо-джу ў становішча і нарыхтоўшчыкаў, і вадзіцеляў, і інжынера. Дзесьці больш бяру на сябе працы, каб разгрузіць іншага. Розныя былі часы і сітуацыі. Заўсёды знаходзілі агульную мову, дамаўляліся, спадзяюся і далей усё будзе добра, – адзначыў Павел.
Надзея ГРЭЧКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости