Сёлета двое выпускнікоў Століншчыны атрымалі на цэнтралізаваным тэсціраванні па 100 балаў.
Гэта выпускніца Хорскай СШ Вікторыя Прыка, якая набрала максімальную колькасць балаў па беларускай мове (настаўніца Таіса Іванаўна Прыка).
І выпускнік Столінскай дзяржаўнай гімназіі Ілья Бут-Гусаім, у якога 100 балаў па біялогіі (настаўнік Таццяна Валер’еўна Бакавец).
Віншуем нашых стобальнікаў і зычым далейшых поспехаў!