НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
Нядаўна стартаваў конкурс на лепшую птушыную сталоўку. Адразу вучні і іх бацькі  ўключыліся ў яго. Кожны дзень дзеці прыносяць у школу свае шэдэўры.
Старэйшыя школьнікі правялі з вучнямі 1-8 класаў гутаркі, у ходзе якіх расказалі, які корм будзе карысным для птушак у зімовы час. Класныя кіраўнікі  Жалянгоўская Л. В. і Галавач А. Ю. разам з вучнямі зрабілі «рэвізію» ў школьным скверы: пачысцілі ад снегу, адрамантавалі птушыныя сталоўкі і папоўнілі іх кормам.  Выхавальнікі ГПД правялі для сваіх выхаванцаў майстар-клас, як зрабіць кармушкі з падручных матэрыялаў. Вучні 8 класа  назначаны дзяжурнымі, каб сачыць за папаўненнем корму ў птушыных сталоўках.
Акцыя працягваецца і кожны жадаючы можа прыняць у ёй ўдзел.  Перад прылётам птушак хлопчыкі разам з настаўнікам тэхнічнай працы Аўсянікам В. В. падрыхтуюць домікі для іх.
Нягледзячы на тое, што на вуліцы холадна і марозна, у школьным скверы можна пачуць чырыканне гарэзлівых вераб’ёў, стук дзятла, ціньканне сінічак.
Хочацца, каб да гэтай акцыі далучылася як мага больш людзей. Пачніце са свайго двара ці з тэрыторыі каля школы.  Выкарыстоўвайце кожную магчымасць для сустрэчы з птушкамі.
Марыя МІЦКЕВІЧ
Фота аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости