НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Так лічыць будучая выпускніца Сямігосціцкай сярэдняй школы Карына Жогаль. У гэтым годзе, як і яе аднакласнікі, яна развітаецца са школай і адправіцца ў дарослае жыццё.

– Скажы, ты ўжо ўсведамляеш, што гэты навучальны год апошні?
– Канечне, таму кожны дзень хачу захаваць у сваёй памяці. Цяпер неяк асабліва час ляціць хутка, таму што вельмі многа спраў – ад падрыхтоўкі да тэсціравання да арганізацыі выпускнога вечара. Плюс гэтая сітуацыя з каронавірусам, калі многія мерапрыемствы альбо адмяняюцца, альбо праводзяцца ў іншым фармаце. Прыходзіцца хутка мабілізавацца. Але з іншага боку, гэты навык абавязкова спатрэбіцца ўжо ў студэнцтве, калі трэба будзе вырашаць яшчэ больш праблем. Таму, паўтаруся, што ні робіцца – усё да лепшага.
– Ты ўжо выбрала будучую прафесію? Калі так, то з чым яна будзе звязана?
– Вельмі падабаецца педагогіка. Да таго ж, у мяне ёсць прыклады перад вачыма: настаўніцамі з’яўляюцца мая мама Марыя і дзве цёткі Марына і Галіна. Асабіста я – гуманітарый па складзе розуму, таму мне вельмі падабаюцца ўрокі беларускай мовы і літаратуры. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы настаўніцы Яніне Фёдараўне Арлянін. Я запоем чытаю творы нашых аўтараў – Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча і іншых. Што тычыцца рускіх пісьменнікаў, то вельмі кранула аповесць Барыса Васільева «А зори здесь тихие» і прымусіла мяне задумацца. Тыя дзяўчаты – зенітчыцы, што з’яўляюцца гераінямі твора, – амаль мае равесніцы. Але колькі ім давялося пабачыць і перажыць… І такіх дзяўчат, жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія здабывалі перамогу, былі тысячы. Яны не марылі пра модныя сукенкі ці новы тэлефон, яны проста хацелі жыць мірна. Вось такога кшталту творы вельмі выхоўваюць.
Яшчэ я заўсёды з нецярпеннем чакаю ўрокі біялогіі, якія вядзе Аляксандр Іосіфавіч Альгамец. Ён нам расказвае пра прыроду, птушак і расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Мы часта з ім ходзім на экскурсіі ў наваколлі вёскі. Аказваецца, навакольны свет такі разнастайны!
Заўжды цікава на ўроках Аляксея Іосіфавіча Альгамца – настаўніка гісторыі. Ён – аматар свайго прадмета і гэта адчуваецца, бо выклікае жаданне вучыцца, даведвацца, дакопвацца да ісціны.
Вось, гледзячы на такіх настаўнікаў, і сам хочаш быць адным з іх. Пакуль вызначаюся з выбарам спецыяльнасці: вагаюся паміж настаўнікам пачатковых класаў і філолагам.
– А паміж горадам і вёскай які ты робіш выбар?
– Сваю вёску я вельмі люблю, але хацела б застацца ў горадзе. Па-першае, там больш магчымасцяў, а па-другое, заўсёды трэба спачатку паспрабаваць, а потым падводзіць вынікі. Вярнуцца ў вёску паспею. Галоўнае, у першую чаргу добра здаць іспыты і стаць студэнткай.
Акрамя цудоўнай вучобы – сярэдні бал 9.0 – Карына валодае мастацкім талентам, які перадаўся ёй ад бацькі Мікалая – майстра на ўсе рукі.
Цэніць такія рысы характару, як дабрыня, смеласць, сур’ёзнасць, калі чалавек не баіцца браць адказнасць за свае словы і ўчынкі.
Сярод мараў дзяўчыны – пабываць у Італіі, таму ставіць перад сабой мэту – вывучыць італьянскую мову. Што ж, жадаю Карыне, каб усе яе мары здзейсніліся!

Лізавета САХАРЧУК,
удзельніца аб’яднання па інтарэсах «Залатое пяро»
Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости