НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

31 сакавіка ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў і тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся прававы прыём грамадзян.

Вялі прыём галоўны прававы інспектар працы Таццяна Кандрашова і галоўны тэхнічны інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Рыжкоўскі, старшы памочнік пракурора Столінскага раёна Галіна Снюк пры ўдзеле старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вячаслава Шэлеста, а ў Столінскім ТЦСАН — і дырэктара Людмілы Мароз.

Пытанні тых, хто звярнуўся на прыём, тычыліся тлумачэння нормаў заканадаўства, якое рэгулюе сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. У прыватнасці, аб парадку ўнясення змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор; аб прадастаўленні штогадовых працоўных адпускоў і парадку адклікання з працоўнага водпуску; аб парадку прадастаўлення дадатковага вольнага дня ў тыдзень маці, якія выхоўваюць траіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

На ўсе пытанні грамадзяне атрымалі кампетэнтныя адказы спецыялістаў.

Асаблівасцю прыёму стала ўручэнне граматы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяне Лабадзінскай, кіраўніку спраў райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі галіновага прафсаюза. Гэтай узнагародай адзначана добрасумленная праца, высокі прафесіяналізм, плённая грамадская дзейнасць, актыўная работа па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі Таццяны Адамаўны.

Галіна ГАШЧУК

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Ничего сверхординарного
Приоритет безопасности
Вместе веселее

Вместе веселее

31 октября, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости