НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прадстаўнікі ўлады наведалі Ганну Адамаўну Драпей з вёскі Сямігосцічы – маці загінуўшага ў Афганістане салдата.
Кветкі, словы ўдзячнасці, падарункі… Ганна Адамаўна прымае іх, дзякуе, што не забываюць.
А вось яна ніяк не можа змірыцца з тым, што сына няма. Ён загінуў 8 жніўня 1986 года… Калона, у якой ехаў Мікалай, трапіла пад абстрэл. Ён дапамог тром вадзіцелям ліквідаваць пашкоджанні, адну машыну вывеў з-пад агню. Але, на жаль, сам загінуў, падарваўшыся на міне. Памёр на руках у таварышаў. Пахаваны Мікалай Драпей на радзіме ў вёсцы Сямігосцічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
А здавалася, жыццё наперадзе. У 1984 годзе Мікалай скончыў Сямігосціцкую сярэднюю школу, пасля ДТСААФ у Пінску. Працаваў трактарыстам у калгасе «17 партз’езд». У 1985 годзе прызваны ў Савецкую Армію Столінскім РВК, накіраваны ў Афганістан.
Родныя даведаліся пра гэта, калі ён праходзіў вучэбку ў Фергане. Папрасіў іх не хвалявацца і паабяцаў, што вернецца…
– Пра тое, што наш Коля загінуў, нам сказалі раніцай, – успамінае сястра Зінаіда Пятроўна. – Я старэйшая за брата на 10 гадоў, таму гадавала яго з маленства. Як падрос, давяраў мне свае сакрэты, дасылаў пісьмы. І калі прыйшла жудасная навіна, я не магла знайсці сабе месца ад роспачы. Усё як у тумане, памятаю, як са слязьмі прасіла, каб адчынілі дамавіну… Ведаеце, столькі гадоў прайшло, а ў маім сэрцы ён жывы, толькі знаходзіцца недзе вельмі далёка. Мне так лягчэй.
Маці героя Ганне Адамаўне не стала задаваць ніякіх пытанняў. Навошта трывожыць 86-гадовую жанчыну, ёй і так давялося многа перажыць. Пажадалі здароўя і каб больш нагод было для радасці, чым для смутку.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 28 октября

Гороскоп на 28 октября

17 октября, 2025
Гороскоп на 27 октября

Гороскоп на 27 октября

17 октября, 2025
Польские дальнобойщики неделями не могут вернуться домой

Оставить комментарий

Похожие новости