НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

… у ААТ «Кароцічы», таму тут амаль закончылася нарыхтоўка кармоў першым укосам. Накасілі і затрамбавалі ў траншэі 4100 тон сенажу. Як і ў многіх гаспадарках, – спяшаліся. Трэба было хутка прыбраць скошаную траву і падкарміць яе, каб другі ўкос парадаваў.

падкормка мнагалетніх траў азотам
Аляксей Талмачэвец працуе на новай касілцы КПР-9
Вадзім Вячорка працуе на граблях — валкуе траву
Васіль Міхлюк і Комар Аляксей падкармліваюць мнагалетнія травы азотам
Васіль Серадзін працуе ў гаспадарцы без малога 40 гадоў
Віталь Талмачэвец і Валерый Леська заняты на трамбоўцы траншэі
Іван Клімовіч, Андрэй Дарошка, брыгадзір Уладзімір Пракаповіч, Аляксандр Клімовіч, Аляксей Паўленка і галоўны аграном Аляксандр Любіч

– Мы пачалі касіць першага чэрвеня, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Любіч, – бо, як і ўсюды, затрымаліся. Спачатку не было травы, а пасля дажджоў не было дарог, тым больш нашы палі знаходзяцца за ракой Сцвігай. Затое, калі магчымасць з’явілася, мы амаль не адпачывалі. У сем гадзін тэхніка выходзіла на поле і працавалі нашы механізатары да васьмі гадзін вечара, а то і больш, калі гэта дазваляла надвор’е. А калі людзі з’яднаныя агульнай мэтай, то яна абавязкова будзе дасягнута.
І сапраўды, у гаспадарцы назіраўся рух, хоць спёка стаяла невыносная. На трамбоўцы траншэі каля малочна-таварнага комплексу «Збішча» працавалі Віталь Талмачэвец і Валерый Леська. На маё пытанне, ці не горача, адказалі: «Звыклі».
На полі на новай касілцы КПР-9 працуе адзін з самых вопытных механізатараў Аляксей Талмачэвец. Зараз косіць люцэрну, якая дабаўляецца ў корм жывёлам. У гаспадарцы больш за трыццаць гадоў. Яшчэ ў мінулым годзе працаваў на старым КПР, якому было 15 гадоў. А мінулай восенню кіраўніцтва набыло новую тэхніку і даверыла яе Аляксею Аляксеевічу, бо ведаюць, што рукі ў яго залатыя.
Па дарозе сустрэлі Вадзіма Вячорку, які працуе на граблях – валкуе і варочае траву перад тым, як яе прыбраць з поля.
А вось ва ўрочышча Себунь мы трапілі якраз у абедзенны час. Механізатары, прысеўшы ў цяньку пад дрэвамі, з апетытам елі суп і грэчку з сасіскамі.
Удалечыні паказалася хмара, якая прадказвала немалы дождж.
– Добра, што паспелі прыбраць траву, – кажа нязменны брыгадзір Уладзімір Пракаповіч. – Хлопцы нашы пастараліся – працавалі на ўсю моц. Яны ў нас малайцы!
Таму пасля смачнага абеду – фотасесія. Як толькі скончылі гэтую справу, механізатары Іван Клімовіч, Андрэй Дарошка, Аляксандр Клімовіч, Аляксей Паўленка ўскочылі ў кабіны і павезлі траву да сянажнай траншэі.
Чакаць трактара з парожнім прычэпам застаўся Васіль Серадзін, які працуе на ўборцы кармоў. У лютым прыгнаў новы кормаўборачны камбайн «Палессе», таму паломкі не дакучаюць. За дзень механізатар прыбірае да 40 гектараў сельгасугоддзяў. Стаж механізатара складае без малога чатыры дзясяткі гадоў. А літаральна праз тыдзень Васіль Фёдаравіч будзе прымаць віншаванне ад сваіх калег з нагоды свайго юбілею.
– Зараз надвор’е пакрысе вяртае свой доўг, – падагульняе пасля нашай паездкі аграном. – Цяпла і вільгаці ў глебе хапае. Чакаем, што кукуруза парадуе, вось хімпраполку яе завяршылі. Назіраем за збожжавымі культурамі, якія рызыкуюць падчапіць грыбковыя захворванні. Для іх дажджоў мнагавата, таму пастаянна іх апрацоўваем. А зараз якраз ідзе падкормка азотам шматгадовых траў, каб было што касіць другі раз.
Паназіраць за гэтай справай мы маглі на адным з палёў за ракой Сцвігай. На ўсюдыходзе «Раса» з прычэпленым апырсквальнікам працуе Васіль Міхлюк, якога зменьвае механізатар Аляксей Комар.
Прыемна бачыць, як аддана працуюць людзі. Калі яны самі ведаюць, не трэба нікога кантраляваць і падганяць. Заслугоўвае павагі кіраўніцтва, бо вельмі многа прыемных слоў ад работнікаў пачула на адрас дырэктара ААТ «Кароцічы» Васіля Кудласевіча.
А яшчэ ў гэтай гаспадарцы – адныя з лепшых краявідаў. Так што чакайце ў госці яшчэ!
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости