• ru
  • by
  • 3 мая

    USD

    EUR

    Столин

    11C

    Працавалі з душой

    02.08.2019

    434

    0

    Rate this post

    ААТ “Кароцічы” – трэцяя гаспадарка, якая закончыла ўборку і ў панядзелак адзначыла дажынкі. Павіншаваць з гэтай нагодай паехалі на поле, дзе камбайнеры дажынаюць апошнія гектары. Палі знаходзяцца за ракой, паміж лясоў, таму пераадольваем дарогу, разбітую тэхнікай.
    Дырэктар гаспадаркі Васіль Кудласевіч расказвае, што да-ехаць на палі цяжка было пасля дажджоў. А на іх у ліпені прырода была шчодрая. Таму і ўборка, пачатая ў самым канцы чэрвеня, расцягнулася амаль на месяц.
    Таксама разам з намі выказаць словы ўдзячнасці едзе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Лузай.
    Між дрэў відаць жняяркі камбайнаў, якія ўбіраюць апошнія каласкі. Яшчэ праз некалькі хвілін яны адзін за адным пакінулі поле, пасля чаго камбайнеры і шафёры выйшлі са сваіх кабін.
    Усяго з 474 гектараў намалацілі 2100 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 44,3 цэнтнера з гектара.
    Большую ўраджайнасць дала пшаніца, а вось каласы трыцікале азімага добра не набралі вагі, паколькі наліваліся, калі стаяла спёка. Нягледзячы на гэта, сёлета намалацілі на 150 тон больш, чым у мінулым годзе.
    – Малайцы, хлопцы! Працавалі з душой, таму шчыра вам дзякую. Мы з вамі зрабілі галоўную работу: прыбралі хлеб з палёў. Прыемна мець справу з такімі людзьмі, як вы, – узяў слова дырэктар.
    Да яго далучыўся Аляксандр Ільіч, які прыехаў, каб уручыць Падзячныя лісты райкама прафсаюза і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні лепшаму экіпажу камбайнераў. Па рашэнні кіраўніцтва гаспадаркі ім стаў экіпаж Васіля Кудласевіча і Івана Вергуна, якія намалацілі… менш за ўсіх. А справа ў тым, што гэтыя хлопцы працавалі на старым камбайне КЗС-10, але стараліся не адставаць. Па характарыстыках ён не можа параўнацца з новымі, але ж ці спаборніцтва важна? Важна, што людзі старанна працуюць і беражліва ставяцца да тэхнікі, думаюць, як рабіць работу якасна, а не толькі хутка.
    Вопытныя і адказныя і іншыя экіпажы, а менавіта Аляксея Кудласевіча і Сяргея Леська, Аляксандра Клімовіча і Леаніда Курышкі, а таксама братоў Валерыя і Сяргея Леськаў.
    Вадзіцелі Рыгор Сямейка, Валерый Леська, Аляксандр Кудласевіч і Васіль Ракавец – таксама героі. Штодзень пера-
    адольваць такую складаную дарогу – гэта трэба стальная вытрымка. Адзін рэйс займае больш за 45 хвілін, а такіх рэйсаў за поўны дзень сем-восем. Твар пастаянна ў пыле, а ў валасах смецце. Але хлопцы ўсміхаюцца, бо сваю работу любяць.
    Ну і нельга не адзначыць кіраўніка ўчастка, чалавека, які проста жыве на полі – Уладзіміра Пракаповіча. Яго вопытнасць і прафесіяналізм заслугоўваюць павагі, як і пачуццё гумару. Заўсёды ў цудоўным настроі, ён і сваім механізатарам заўсёды ўздыме настрой свежым анекдотам. Усе яны і сабраліся на полі пасля ўборкі. Уручыла апошні сноп Васілю Пятровічу мастацкі кіраўнік Кароціцкага дома культуры Валянціна Гананайка, а Уладзіслаў Сямейка і Аляксей Леська выканалі некалькі песень.
    Палі ўбраны, але механізатары з адпачынкам яшчэ пачакаюць, бо едуць дапамагаць суседняй гаспадарцы “Палессе-АВМ”.
    Ганна МЕЛЬНІК
    Фота аўтара

    Обсуждение

    Для отправки комментария Вам необходимо войти или зарегистрироваться.

    Разработка сайта

    Техподдержка сайтаSAKURAWEB

    SEO-продвижение

    Яндекс.Метрика