НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Што хвалюе сучасных жанчын, пра каго іх клопаты, на чый адрас словы падтрымкі? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» у ходзе дыялогавай пляцоўкі «Роля жанчыны ў сучасным грамадстве».
Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі «БСЖ» Таццяна Лабадзінская, сёлета грамадскаму аб’яднанню спаўняецца 30 гадоў. Але не толькі юбілей у цэнтры ўвагі, шмат мерапрыемстваў па ініцыятыве менавіта жанчын праводзіцца і пад эгідай Года народнага адзінства.
Яшчэ адной тэмай, якая цяпер на слыху, стала зацвярджэнне новага дзяржаўнага свята 17 верасня – Дня народнага адзінства. Жанчыны выказвалі свае меркаванні па гэтай тэме, дзяліся думкамі.
Актыўныя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва гаварылі і пра пытанні гендэрнай палітыкі, сямейных адносін, праблемы мнагадзетных сем’яў, захаванне здароўя, а таксама пра жанчын-лідараў.
Дыялог атрымаўся насычаным, цікавым і карысным.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўніцы Беларускага фонду міру і прафсаюза дзяржаўных устаноў.
Тэкст і фота
Алены
КЛІМУШКА

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026

Оставить комментарий

Похожие новости