НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Чалавека ў першую чаргу відаць па справах. Калі яны добрыя, то гэта не застаецца без увагі і заслугоўвае заахвочвання. Дзеля гэтай мэты разам са старшынёю раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандрам Лузаём едзем павіншаваць пераможцаў спаборніцтваў і ўручыць узнагароды, а таксама грашовыя прэміі.
Першы прыпынак — малочнатаварная ферма “Лодыч” ААТ “Новая Прыпяць”. Цудоўна папрацаваў увесь калектыў, таму атрымаў Дыплом у намінацыі звыш 7500 кг малака на карову за 2018 год і стаў пераможцам штоквартальнага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака за першы квартал 2019 года.
Узнагароду атрымлівае загадчык фермы Мікалай Яцушкевіч, чалавек, які ведае аб жывёлагадоўлі ўсё і нават больш. Ён узначаліў ферму пасля яе адкрыцця 30 гадоў таму і пры ім жа ў 2016 годзе адбылася маштабная рэканструкцыя. Зараз на ферме 1560 жывёл, з якіх 450 – дойных кароў. Сярэдні надой на кожную – 21 кілаграм.
Дарэчы, рэканструкцыя дазволіла дасягнуць такіх вынікаў. Але самае галоўнае – зладжаны калектыў, які працуе дзеля адной мэты. Гэта аператары машыннага даення Наталля Лазарэнка, Валянціна Логвінка, Святлана Сыса, Святлана Коваль, Ганна Карняйчук і Наталля Траццякевіч. Працэс дойкі пачынаецца з наладжвання абсталявання, чым займаецца слесар Міхаіл Мазоль. Вялікая роля ў дасягненні высокіх надояў належыць і работнікам па абслугоўванні статка – Аляксею Тарасевічу, Мікалаю Сысе, Мікалаю Бобку. За якасцю малака сочыць лабарант Наталля Карняйчук. Прафесіяналізму не пазычаць тэхніку-асемянатару Валянціне Пінчук, а за раздачу кармоў адказвае Іван Сыса.

Далей з Аляксандрам Ільічом трымаем шлях у Вялікае Малешава, каб за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху арганізацыі ўзнагародзіць Падзячным пісьмом Столінскай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК бухгалтара па таварна-матэрыяльных каштоўнасцях і складах, а таксама старшыню прафкама ААТ “Палессе-АВМ” Надзею Кошман. Яна працуе ў гаспадарцы з 2007 года, пасля таго, як пераехала сюды разам з мужам Уладзімірам – ураджэнцам аграгарадка. Абое вучыліся ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце на інжынераў-энергетыкаў. За кароткі час Надзея асвоіла бухгалтарскую справу, а шэсць гадоў таму была выбрана старшынёй прафсаюзнага камітэта. Даводзіцца разбірацца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі работнікаў гаспадаркі. Дабрыню і пачуццё гумару лічыць лепшымі якасцямі ў характары чалавека і ўпэўнена: выйсце ёсць з любой сітуацыі.
Адразу дзве нагоды для віншаванняў былі ў Аляксея Талмачэўца – механізатара ААТ “Кароцічы”, куды мы завіталі пасля. Першая – уручэнне Падзячнага ліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Столінскага райвыканкама за добрасумленную працу і ўдзел у нарыхтоўцы кармоў-2019.
А другая – дзень нараджэння, які механізатар сустрэў на полі. Аляксей Аляксеевіч у гаспадарцы з юнацтва. Яшчэ да арміі сеў за руль машыны, 25 сезонаў адпрацаваў на камбайне, а зараз косіць траву. Выказаў словы падзякі і дырэктар ААТ “Кароцічы” Васіль Кудласевіч, які пажадаў аднаму з лепшых механізатараў яшчэ доўгіх гадоў жыцця і многіх нагод для радасці.
– Атрымаць падзяку прыемна, – прызнаецца імяніннік і спяшаецца да трактара працаваць далей.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Окончание отопительного сезона
Белавиа рейсы

Белавиа рейсы

15 апреля, 2025
Блюда на Пасху 2025

Блюда на Пасху 2025

15 апреля, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости