НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Каля будынка аддзела ЗАГС Столінскага райвыканкама пануе атмасфера святочнасці і рамантычнасці. Гэта не толькі таму, што наведваюцца сюды маладажоны, каб зарэгістраваць шлюб і атрымаць свой першы сямейны дакумент…
Тут як у самім будынку, так і вакол яго вялікая колькасць пакаёвых, адна- і шматгадовых кветак, вечназялёных раслін.
Прыгожыя ружы, а далей сцежка вядзе да неад’емнага атрыбута святочнай цырымоніі – заручальных пярсцёнкаў, што выкананы з жалеза. Яны сімвалізуюць тое, што сэрцы маладых ужо занятыя.
Як маладажоны, так і госці з задавальненнем робяць тут фотаздымкі на памяць. Не абмінаюць і стылізаваныя лавачкі з такімі ж пярсцёнкамі.
Прыемна тут пасядзець летнім вечарам і памарыць аб будучыні. Упэўнена, што на гэтым месцы даволі часта можна заўважыць закаханых. І мабыць, не адна прапанова рукі і сэрца прагучала каля гэтых пярсцёнкаў.
Людміла
КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости