НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Так называецца экспазіцыя, якая  пачала працаваць у выставачнай зале г..Століна  (вул. Савецкая, 106) з 19 студзеня.
Аўтары работ – мясцовы жывапісец Сяргей Місюн і скульптар-кераміст Уладзімір Валаскоў з Брэста. Гэты творчы тандэм мастакоў ужо аднойчы знаёміў жыхароў і гасцей раённага цэнтра са сваімі творамі. Цяпер на іх сумеснай выстаўцы прадстаўлена каля 20 карцін мастака Сяргея Місюна ў жанрах партрэта, нацюрморта і пейзажу і керамічныя фантазіі Уладзіміра Валаскова. Можна даведацца больш пра творчасць мастакоў, дэталёва агледзець работы, паразважаць над імі, калі наведаць выстаўку, якая будзе працаваць да канца лютага. Спяшайцеся ўбачыць!
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

АБ АЎТАРАХ
Сяргей Місюн нарадзіўся ў Століне. У 2005 годзе закончыў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 2014 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Рэчыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Жыве ў Століне і мае тут прыватную мастацкую галерэю.
Уладзімір Валаскоў нарадзіўся ў г. Брэсце. Закончыў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж (2007) і Гомельскі прафесійна-тэхнічны каледж мастацкіх промыслаў (2009), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2014), дзе атрымаў спецыяльнасці “Мастацка-афарміцельскія работы і дызайн інтэр’еру”, “Дызайн” і ”Народныя рамёствы”. Працуе ў студыі дэкору “У квадраце” ў г. Брэсце.

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости