НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Першыя тысячнікі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, рапса адзначыліся ў КСУП «Відзіборскі», якія задаюць агульны тэмп жніва.
Так, першую тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж вопытных камбайнераў – Уладзіміра Вярэніча і Канстанціна Малея – якія на КЗС-1218 у мінулую пятніцу працавалі ў полі да самай цемры. Апошнія кілаграмы збожжа ад іх камбайна накіраваліся ў кузаў аўтамабіля, калі стрэлкі гадзінніка ўжо набліжаліся да поўначы. Дарэчы, для камбайнераў працаваць увечары і амаль да поўначы – звычайная справа.
– Калі сонца сыходзіць, то працаваць лягчэй, – кажа Уладзімір Вярэніч, для якога цяперашняе жніво 16 па ліку. – Не так спякотна. Хоць і працуе кандыцыянер, але праз шкло сонца так і пячэ ў рукі. Ды і выходзіць з кабіны даводзіцца час ад часу, каб праверыць стан і працаздольнасць камбайна.
Тое, што экіпаж у пятніцу адпрацаваў, як кажуць «за сябе і за таго хлопца», не прайшло дарэмна – Уладзімір Вярэніч і Канстанцін Малей першымі ў вобласці намалацілі тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці.
– Маглі б стаць і ўвогуле першымі сярод усіх, але пэўны час давялося бавіць на рапсавым полі не з самай лепшай ураджайнасцю, – гаворыць камбайнер. – Калі б пачалі з пшаніцы, то вынік быў бы куды лепей. Але нічога страшнага, падцягнем яшчэ. Толькі за мінулую пятніцу мы з Канстанцінам намалацілі 235 тон збожжа! Так што ўсё магчыма.
А найвышэйшую планку па намалоце камбайнеры ўсталявалі для сябе летась, калі пераадолелі двухтысячны рубеж.
Апраўдалі двойчы свае намаганні Уладзімір і Канстанцін яшчэ і тым, што ўначы з пятніцы на суботу і першую палову дня неба зацягнула, і ліў дождж. Здарыўся нявымушаны прастой да нядзелі. І то, выйшлі ў поле якраз апоўдні, калі сонца і вецер агульнымі намаганнямі панізілі вільготнасць да прымальнай.

А ў нядзелю ў гаспадарцы ў палку тысячнікаў прыбыло – вадзіцель Валянцін Волчык на МАЗ-5551 першым у раёне перавёз 1006,1 тоны збожжа.
***
У цэлым па раёне па стане на 24 ліпеня ўбрана: 2 056 га з 4 300 га наяўных жыта (48 працэнтаў), намалочана 7 243 тон збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 35,2 ц/га; 609 га з 6 206 га наяўных азімай пшаніцы (10 працэнта), намалочана 3 710 тон збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 60,9 ц/га; 734 га з 3 728 га азімай трыцікале (20 прцэнтаў), намалочана 24 186 тон збожжа з сярэдняй ураджайнасцю 29,8 ц/га.

Перадавікі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, рапсу ў Столінскім раёне (на 24 ліпеня 2023 года)

КАМБАЙНЕРЫ
Вярэніч Уладзімір Віктаравіч і Малей Канстанцін Васільевіч з КСУП «Відзіборскі» на КЗС-1218 убралі 275 га і намалацілі 1138 тон збожжа;
Сямейка Павел Пятровіч і Музычын Павел Уладзіміравіч з ААТ «Новая Прыпяць» на КЗС-1218 убралі 136 га і намалацілі 616 тон збожжа.

КАМБАЙНЕРЫ (сямейныя экіпажы)
Неўдах Юрый Уладзіміравіч і Неўдах Ілья Уладзіміравіч з КСУП «Відзіборскі» на КЗС-10 убралі 128 га і намалацілі 706 тон збожжа.

КАМБАЙНЕРЫ (маладзёжныя экіпажы)
Слуцкі Васіль Іванавіч і Слуцкі Андрэй Іванавіч з ААТ «Новая Прыпяць» на КЗС-1218 убралі 160 га і намалацілі 662 тоны збожжа;
Грэбень Аляксандр Іванавіч і Пачко Анатоль Сяргеевіч з КУВП «Манькавічы» на КЗС-1218 убралі 120 га і намалацілі 565 тон збожжа.

ВАДЗІЦЕЛІ
Волчык Валянцін Канстанцінавіч з КСУП «Відзіборскі» на МАЗ-5551 перавёз 1006,1 тоны збожжа;
Агіевіч Лявонцій Пятровіч з СУП «Рубельскі» на «Краз» перавёз 761,7 тоны збожжа;
Ляшкевіч Сяргей Ільіч з ААТ «Новая Прыпяць» на МАЗ-551605 перавёз 802 тоны збожжа;
Мамановіч Генадзь Іванавіч з КСУП «Беражное» на МАЗ-555142 перавёз 613,3 тоны збожжа.
МАШЫНІСТЫ НА ЗБОЖЖАСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАХ ПРЫ СУШЦЫ ЗБОЖЖА
Пашкевіч Мікалай Аляксандравіч і Пашкевіч Уладзімір Рыгоравіч з СУП «Рубельскі» на «Амкадор» перапрацавалі 1 404 тоны збожжа;
Савецкі Яўген Сцяпанавіч і Бакун Мікалай Піліпавіч з СВК «Фядорскі» на КЗС-40 перапрацавалі 1 440 тон збожжа.

УРАДЖАЙНАСЦЬ ЗБОЖЖАВЫХ
КСУП «Відзіборскі» (дырэктар Пашкевіч Сяргей Мікалаевіч), дзе ўбрана 22 % агульнай плошчы, намалочана 2233 тоны збожжа з ураджайнасцю 65,3 ц/га;
КСУП «Прыпяць-2009» (дырэктар Засімовіч Андрэй Канстанцінавіч), дзе ўбрана 17 % агульнай плошчы, намалочана 868 тон збожжа з ураджайнасцю 51,1 ц/га;
ААТ «Палеская ніва» (дырэктар Бародзіч Аляксей Мікалаевіч), дзе ўбрана 19 % агульнай плошчы, намалочана 1 672 тоны збожжа з ураджайнасцю 49,9 ц/га;
СУП «Рубельскі» (кіраўнік Ляшкевіч Аляксандр Іванавіч), дзе ўбрана 24 % агульнай плошчы, намалочана 1018 тон збожжа з ураджайнасцю 49,9 ц/га.

НАЙВЫШЭЙШАЯ ЎРАДЖАЙНАСЦЬ РАПСУ
СУП «Рубельскі» (кіраўнік Ляшкевіч Аляксандр Іванавіч), дзе ўбрана 100 % агульнай плошчы, намалочана 500 тон з ураджайнасцю 50,5 ц/га;
ААТ «Кароцічы» (дырэктар Кудласевіч Васіль Пятровіч), дзе ўбрана 100 % агульнай плошчы, намалочана 802 тоны з ураджайнасцю 50,1 ц/га;
ААТ «Палеская ніва» (дырэктар Бародзіч Аляксей Мікалаевіч), дзе ўбрана 100 % агульнай плошчы, намалочана 2 544 тоны з ураджайнасцю 42,4 ц/га;
КСУП «Рухчанскі» (дырэктар Лясько Аляксандр Мікалаевіч), дзе ўбрана 100 % агульнай плошчы, намалочана 764 тоны з ураджайнасцю 42,4 ц/га.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 28 октября

Гороскоп на 28 октября

17 октября, 2025
Гороскоп на 27 октября

Гороскоп на 27 октября

17 октября, 2025
Польские дальнобойщики неделями не могут вернуться домой

Оставить комментарий

Похожие новости