НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Камбайнеры-браты Юрый і Ілья Неўдахі з КСУП «Відзіборскі» першымі ў раёне сярод сямейных экіпажаў намалацілі 1000 тон збожжа.

Павіншаваць іх з працоўнай перамогай накіраваліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вячаслаў Шэлест і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Семянюк. Разам з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Сяргеем Пашкевічам едзем у поле, дзе кіпіць работа і працуюць ударнікі жніва. Тут засталіся лічаныя палоскі няскошанай збажыны. І толькі калі апошнія каласы былі абмалочаны, камбайнеры выйшлі з кабіны.

Браты Неўдахі звыш 35 гадоў працуюць у гаспадарцы, дваццаць з якіх шчыруюць на жніве – дзевяць гадоў адпрацавалі на «Доне» і вось ужо 12-ы сезон на «Палессі». За добрасумленную працу неаднойчы адзначаліся кіраўніцтвам гаспадаркі, а ў мінулым годзе выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод сямейных экіпажаў на жніве.

Тысячу тон збожжа ўраджаю 2021 года перавёз на аўтамабілі Рыгор Вярэніч. Рыгор Сямёнавіч пяты год працуе ў «Відзіборскім». Да гэтага 21 год прысвяціў рабоце на пажарна-аварыйным выратавальным пасту ў Відзіборы, дзе быў вадзіцелем з дня заснавання. Яго МАЗу 16 гадоў, самы стары ў гаспадарцы, тым не менш гэта не перашкодзіла Рыгору Вярэнічу у ліку першых асіліць тысячны рубеж на перавозцы збожжа.

Сямейнаму экіпажу ў складзе Юрыя і Ільі Неўдахаў і вадзіцелю аўтамабіля Рыгору Вярэнічу ўручылі дыпломы за ўдарную працу і грашовыя прэміі, пажадалі новых працоўных дасягненняў і дабрабыту. У якасці падарункаў працаўнікі залатога палетку атрымалі майкі і кепкі з сімволікай рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Як адзначыў дырэктар КСУП «Відзіборскі» Сяргей Пашкевіч, працаўнікі, занятыя на жніве, забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем, мінеральнай вадой. У гаспадарцы ўборцы належыць 1550 гектараў збожжавых і 350 гектараў рапсу. На 28 ліпеня ўбрана было 50 працэнтаў плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць складае 50,2 цэнтнера з гектара. Пра агульны намалот не стаў загадваць, толькі не без гонару паказаў поле з пшаніцай, на якую мае добрыя разлікі. А яно і сапраўды – сцяной стаіць пшаніца залатая…

Пажадаем удзельнікам жніва сонечнага надвор’я і каб спраўдзіліся ўсе іх прагнозы на ўраджай!

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости