НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
5/5 - (1 голос)
На мінулым тыдні завяршылася першынства раёна па баскетболу сярод школьных каманд. І пераможцам сярод дзяўчат стала каманда Вялікамалешаўскай сярэдняй школы імя Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец. 
Трэба нагадаць, што зборная гэтай школы шмат гадоў з’яўляецца адной з лепшых каманд па баскетболу ў раёне. Пачынаючы з 2009 года яны не пакідаюць тройку прызёраў. Апошнія два гады былі трэцімі. І вось нарэшце – «залаты» п’едэстал.  Як расказаў настаўнік фізічнага выхавання і трэнер каманды Уладзімір Флар’яновіч, да спаборніцтваў рыхтаваліся вельмі сур’ёзна.
– Дзяўчаты былі нацэлены толькі на перамогу, таму з дысцыплінай і адносінамі да трэніровак праблем не было. У спартыўнай зале ўсе збіраліся ў назначаны час. А гэта вельмі важная складаючая поспеху – з’яднанасць дзеля адной мэты. Таму мы без асаблівых цяжкасцяў адолелі каманды Сямігосціцкай і Альгомельскай СШ на занальным этапе, а таксама перамаглі каманды Аздаміцкай і Белавушскай СШ у паўфінале. У Столін адпраўляліся поўныя сіл і надзей на першае месца, хаця нас чакалі моцныя і заядлыя сапернікі – каманды СШ № 3 г. Століна і СШ № 2 р. п. Рэчыцы. Лёгкай перамогі ніхто не абяцаў.
Член каманды Надзея Дзямко пацвердзіла, што на пляцоўцы сапраўды давялося змагацца не толькі ў фізічным, але і ў маральным плане, паколькі на кану – званне лепшых у раёне.
– Першы перыяд згулялі добра і ў нас многае атрымлівалася ў нападзенні, – дзеліцца сваімі ўспамінамі дзяўчына. –  А вось зламаць дух сапернікаў доўга не маглі. Толькі ў чацвёртым перыядзе мы даказалі, што лепшыя. Хачу падзякаваць усім нашым балельшчыкам, якія хваляваліся за нас. Мы адчувалі вашу падтрымку. У выніку каманду СШ № 3 г. Століна выйгралі з лікам 15:12, а СШ № 2 р. п. Рэчыцы ў фінальнай сустрэчы перамаглі з лікам 22:16.
Віншуем вучаніц Вялікамалешаўскай СШ Аліну Васюхневіч, Паліну Карпцову, Настассю Знавец, Надзею Дзямко, Ксенію Кавалец, Аксану Кузьміч, Вікторыю Дзямко, Марыю Шынкевіч, Ксенію Васюхневіч, Алесю Знавец, Таісію Беразоўскую і Паліну Кубрыкаву з перамогай.
Ганна МЕЛЬНІК
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
СВК «Фядорскі» – 75 гадоў!
И булочки, и вафли

И булочки, и вафли

15 ноября, 2024
Легендарны механізатар

Оставить комментарий

Похожие новости