НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Калектыў «Рубляначка» Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці ўжо добра знаёмы чытачам раённай газеты. Ідэйным натхняльнікам яго з’яўляецца Валянціна Лемяза, якая са сваімі дзяўчатамі пакарае народнымі і праваслаўнымі спевамі журы аднаго конкурсу за другім і збірае ўзнагароды.
Апошнія – дыплом лаўрэата 1-й ступені, дыплом за лепшае выкананне твораў беларускіх кампазітараў і захаванне нацыянальных харавых традыцый Рэспублікі Беларусь – калектыў прывёз з Міжнароднага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу «Крыштальная капліца», асноўнай мэтай якога з’яўляецца захаванне нацыянальнай музычнай культуры, традыцый харавых школ і вакальных кампазітарскіх школ славянскіх народаў. Ён праходзіў пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў і асабіста прэзідэнта Расійскай акадэміі мастацтваў Зураба Цэрытэлі, Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Таму не дзіўна, што слава пра калектыў даўно выйшла за межы раёна. Пра «Рубляначку» асабіста ведае мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Веніямін. Ён садзейнічае таму, каб удзельнікі выступалі як мага больш, тым самым даносячы праваслаўную культуру.
Не так даўно Валянціна Лемяза са сваімі дзяўчатамі вярнулася з Мінска, дзе адбыліся паўнацэнныя гастролі калектыву. Яны прайшлі ў Нацыянальным мастацкім музеі ў рамках Дзён праваслаўнай культуры, якія на працягу больш за дзесяць гадоў арганізоўвае прыход храма праведнай Сафіі Слуцкай у сталіцы.
Цяперашняя сустрэча была прымеркавана да Вялікага паста і сімвалічна называлася «Покаяния отверзи ми двери…».
Як прайшлі гастролі, пацікавілася ў кіраўніка Валянціны Міхайлаўны:
– Запрашэнне ў Мінск для нас – вялікая павага, – расказвае яна. – Мы доўга рыхтаваліся з дзяўчатамі, думалі над рэпертуарам. Яго ўзгаднялі з настаяцелем храма ў Рублі протаіерэем Уладзімірам, а ён у сваю чаргу з Мінскай епархіяй. Мы выканалі 17 нумароў і нас прыходзілі па-слухаць простыя наведвальнікі музея. Гэта, безумоўна, радавала, бо наша місія – крануць песняй.
– А што яшчэ вас уразіла падчас гэтай паездкі?
– Для нас вялікім падарункам стала сустрэча з протаіерэем Фёдарам Поўным – настаяцелем храма-помніка Усіх Святых г. Мінска, старшынёй Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі. Яго ня-дзельныя пропаведзі па раніцах можна паслухаць на тэлеканале «Беларусь 1». Мы атрымалі благаславенне протаіерэя, а потым доўга размаўлялі. Закранулі розныя тэмы: выхаванне моладзі, захаванне спадчыны, у тым ліку духоўнай. Ён сказаў нам, што Беларусь – святая зямля, бо тут многа вернікаў і людзі моляцца, не губляюць сувязь з каранямі, са сваімі продкамі. І ў такія часы просіць усіх звяртацца да Бога. Напрыканцы мы таксама спелі для яго. Ён падзякаваў нам, што мы робім такую добрую справу, і благаславіў нас. Ведаеце, пасля такіх слоў нібы з’яўляюцца крылы, – кажа Валянціна Лемяза.
Да слова, калектыў «Рубляначка» запрошаны ў Маскву. Таму надоўга не развітваемся.
Ганна МЕЛЬНІК

Фота Анна КУРАК SB.by

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Список из 35 запрещенных к распространению в Беларуси печатных изданий
Несовершеннолетним не продаём?!
Символы моей страны

Символы моей страны

22 ноября, 2024
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости