НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

 

Падведзены вынікі раённага конкурсу летапісных зборнікаў “З паданняў былых пакаленняў”, які быў праведзены аддзелам па адукацыі Столінскага райвыканкама.

Метадыст раённага навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Марчанка расказала, што ўсяго на конкурс было пададзена 22 работы. Навучэнцы складалі зборнікі па назвах вёсак і гарадоў, вывучалі матэрыялы архіўных крыніц, правялі інтэрв’юіраванне жыхароў Століншчыны, даказвалі сацыяльную і практычную значнасць сабранага матэрыялу.

Многія работы былі цікава аформлены і пададзены ў творчай форме. Вучні разам з педагогамі зазірнулі ў глыбіню стагоддзяў, раскапалі цікавыя гістарычныя звесткі.

Па выніках конкурсу ўзнагароджаны яго пераможцы. Гэта вучаніца 10 класа СШ № 2 аг. Альшаны Анастасія Крупкевіч, вучаніца 7 класа Стружскай СШ Ксенія Закрэўская, вучань 10 класа Стахаўскай СШ Раман Неўдах, вучань 5 класа Відзіборскай СШ Вячаслаў Бараноўскі, вучаніца 5 класа Відзіборскай СШ Дар’я Храпіцкая, вучаніца 11 класа СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Рэгіна Ярошык, вучань 6 класа Хатомельскай СШ Арцём Ліпскі, вучаніца 11 класа Веляміцкай СШ Кацярына Мароз, вучань 6 класа Церабяжоўскай СШ Аляксандр Ракала, вучаніца 8 класа СШ № 2 г. Століна Анастасія Юнкевіч, вучаніца 9 класа СШ № 2 г. Століна Кацярына Шэлест, вучаніца 10 класа СШ № 3 г. Століна Аляксандра Вярэніч, вучні 8 класа Лядзецкага НПК яслі-сад СШ Уладзіслаў Антановіч і Дзмітрый Антановіч, вучаніца 11 класа Беражноўскай СШ Дар’я Віткоўская, вучні Рубельскай СШ Аліна Пашкевіч, Ілона Пашкевіч, Галіна Машлякевіч і Вольга Пашкевіч, вучань 10 класа Фядорскай СШ Мікіта Туча, вучань 7 класа Каладнянскага НПК яслі-сад БШ Максім Пашкевіч.

Віншуем пераможцаў  і зычым надалей цікавіцца гісторыяй свайго роднага краю.

Таццяна СЕГЕН

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Победная Пасха

Победная Пасха

18 апреля, 2025
«Всецарица» прибудет на Столинщину
Одна жизнь – один шанс

Оставить комментарий

Похожие новости