НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У пятніцу, 18 снежня, грамадскую прыёмную правёў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Несцяровіч, да якога на прыём звярнуўся дырэктар філіяла «Грамхарч» Столінскага райспажыўтаварыства Генадзь Рапятуха.
Прадстаўніка галіны грамадскага харчавання і гандлю цікавіла перш за ўсё падтрымка бізнесу падчас пандэміі, якая моцна б’е па кропках грамадскага харчавання як дзяржаўнай формы ўласнасці, так і прыватнай. У месцах масавага адпачынку з пачатку года назіралася значнае змяншэнне колькасці наведвальнікаў, а часам і ўвогуле ўстановы не працавалі.
На што Міхаіл Несцяровіч адзначыў, што ў другім і трэцім квартале гэтага года было прынята рэшэнне аб змяншэнні мясцовых падаткаў на нерухомасць і зямлю да 50 працэнтаў не толькі для дзяржаўных устаноў грамадскага харчавання, але і прыватных. У гэтым і заключаецца эканамічная падтрымка падчас пандэміі. Падобнае рашэнне будзе пралангіравана, калі ў гэтым будзе неабходнасць.
А мы нагадваем чытачам, што грамадская прыёмная працуе па серадах і пятніцах з 17 да 18 гадзін. Бліжэйшы прыём (30 снежня) правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч.
Звярнуцца ў грамадскую прыёмную можна і па тэлефоне 2 04 38 у рабочыя дні – з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін. Скарыстайцеся магчымасцю зрабіць сваю малую радзіму і краіну лепей! Падзяліцеся ўласнымі ідэямі адносна таго, якой павінна быць Беларусь у бліжэйшыя гады.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости