НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Пэўна, чытачы таксама моцна здзівяцца, калі даведаюцца, што ў гэтай маладой жанчыны пяцёра дзяцей. Менавіта таму Вольга Чынікайла з аграгарадка Альшаны з’яўляецца яшчэ адной уладальніцай ордэна Маці ў нашым раёне.

Асабіста мне Вольга нагадала Дзюймовачку з аднайменнай казкі. Самі падумайце, рост яе ўсяго 152 сантыметры, вага 52 кілаграмы і 35-ы памер нагі. Але вось за такімі жанчынамі, якія з гонарам нясуць званне Маці, будучыня нашай краіны.
А такі загаловак артыкулу дала таму, што ў сям’і Вольгі і яе мужа Ігара гадуюцца пяць дзяўчынак.
– Пэўна, ваш муж ужо звык да безлічы сукенак, заколак і лялек?
– Не тое слова. Нават лепей за мяне ведае звычкі кожнай дачушкі. На базары ці ў магазіне беспамылкова вызначыць, якога памеру адзенне трэба купіць. Дачок ён бязмерна любіць, але ж марыць пра сыночка. Хоча яго многаму навучыць. Таму, думаю, праз некаторы час будзем вырашаць гэтае пытанне, – смяецца жанчына.
Вольга – самая старэйшая дачка з пяцярых дзяцей. Дарэчы, у яе маці першыя чатыры таксама дзяўчынкі і толькі апошні хлопчык, які… з’яўляецца аднакласнікам сваёй пляменніцы Анжалікі. Так атрымалася, што маці і дачка нарадзілі дзяцей у адзін год.
– Для Альшан гэта нярэдкасць, паколькі тут рана выходзяць замуж, – тлумачыць Вольга. – Некаторыя людзі, асабліва не мясцовыя, вельмі здзіўляюцца і нават пытаюць: ці не давялося пашкадаваць аб сваім выбары? Не буду гаварыць за ўсіх, але асабіста я не пашкадавала. Тут як Бог дасць, можна і ў 30 гадоў пайсці, а шчасця не знайсці. А мне пашанцавала, бо з мужам мы ра-зам сталелі, развіваліся, будавалі сям’ю, нараджалі дзяцей. На мой погляд, сумесныя справы і побыт збліжаюць, а не разбіваюць каханне, як зараз модна гаварыць. Безумоўна, не ўсё бывае гладка, хапае праблем, але калі разам, то ўсё вырашальна. Галоўнае, каб былі здароўе і жаданне працаваць над адносінамі. Калі ж людзі не разумеюць адзін аднаго, не паважаюць, не чуюць, тады нічога не выратуе гэты шлюб. У гэтым годзе мы адзначылі 10 гадоў з дня вяселля, але нам удалося зберагчы пяшчотнасць. І я лічу гэта нашай агульнай заслугай.
У сваім доме сям’я Чынікайла жыве ўжо пяць гадоў. Вольга напоўніла яго ўтульнасцю і прыгажосцю. Тут заўсёды смачна пахне, бо гаспадыня любіць гатаваць. Трымаюць гаспадарку, зарабляюць грошы на зямлі.
Старэйшыя дочкі – 10-гадовая Галіна і 9-гадовая Анжаліка – маміны памочніцы і лепшыя сяброўкі. Дапамагаюць глядзець пяцігадовую Аксану, трохгадовую Таццяну і Алесю, якой толькі адзін год і восем месяцаў. Калі не ў рэйсе, са сваімі прынцэсамі ўвесь вольны час праводзіць бацька. А зараз усё сямейства рыхтуецца да Новага года – аднаго з любімых святаў.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости