НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Згодна з загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 28 піяніна мадэлі «Беларусь» з рэспубліканскай уласнасці перададзены ва ўласнасць Брэсцкай вобласці. Восем музычных інструментаў  атрымаў аддзел культуры нашага раёна.
Галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Алена Максімовіч паведаміла, што ўсе яны ўжо размеркаваны па дзіцячых школах мастацтваў. Тры піяніна атрымала Столінская ДШМ, два – Альшанская і па адным інструменце даставілі ў Рэчыцкую, Давыд-Гарадоцкую і Беражноўскую ДШМ.
Дарэчы, у мінулым годзе Брэсцкая вобласць атрымала 10 такіх адзінак, у тым ліку на Столінскі раён прыпала два піяніна, якія былі размеркаваны ў Столінскую і Рэчыцкую ДШМ.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

 

 

 

 

Оставить комментарий

Похожие новости