НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

У г. Брэсце адбыўся III абласны конкурс юных піяністаў «Новыя гарызонты».

Арганізатарамі абласнога конкурсу выступілі Брэсцкі аблвыканкам і Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай падтрымкі таленавітых маладых музыкантаў і развіцця іх творчых здольнасцяў, папулярызацыі інструментальнай класічнай музыкі ў нашай рэспубліцы.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы дзіцячых музычных школ, дзіцячых школ мастацтваў і ўстаноў адукацыі. У іх ліку і прадстаўнікі нашага раёна.
Ад Столінскай дзіцячай школы мастацтваў змагаліся за перамогу ў конкурсе юныя піяністы Ганна Лукша і Уладзімір Сімончык – пераможцы многіх творчых конкурсаў, фестываляў не толькі рэспубліканскага, але і міжнароднага ўзроўняў. Ганна і Уладзімір падрыхтаваліся да конкурсу пад кіраўніцтвам таленавітага настаўніка Аксаны Камаровай і годна выступілі на сцэне музычнага каледжа.
Ганна Лукша ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў, а Уладзімір Сімончык стаў уладальнікам дыплома за лепшае выкананне твора сучаснага кампазітара ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў.
Рэчыцкую дзіцячую школу мастацтваў прадстаўляла Вабішчэвіч Вераніка пад кіраўніцтвам настаўніка Кацярыны Гарбар. Дзяўчынка ўзнагароджана граматай за ўдзел у другім туры (узроставая катэгорыя 10-13 гадоў).
У якасці падарунка ўдзельнікам мерапрыемства стаў урачысты канцэрт-закрыццё конкурсу.
Людміла КАСПЯРОВІЧ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости