НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

 


У мінулую суботу адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў у Сямігосціцкай сярэдняй школе. Свае першыя дакументы атрымалі вучні 9-10 класаў.​
Таксама 35 старшакласнікаў атрымалі падарунак ад прэзідэнта краіны – кнігі «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч. Ён нагадаў дзецям, наколькі важна добра вучыцца, бо без адукацыі зараз нельга. Палешукі заўжды славіліся сваёй працавітасцю і гаспадарлівасцю і гэтую традыцыю нельга парушаць. Сяргей Фёдаравіч пажадаў, каб у будучыні ўсе выпускнікі знайшлі сваё месца ў жыцці і ганарыліся краінай, у якой нарадзіліся. Бо няма лепшага краю за родны!
Павіншаваў усіх вучняў і дырэктар школы Уладзімір Разановіч. А музычны падарунак, які крануў сэрца кожнага з прысутных, падарыла вучаніца 9-га класа Святлана Андрайчук.
Ганна МЕЛЬНІК​
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости