НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Штогод 9 Мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі – свята, якое было абвешчана ўсенародным.

80 гадоў прайшло з таго часу, але, нягледзячы на гэта, без уздрыгу ўспамінаць падзеі таго часу немагчыма. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды здзейснілі вялікі подзвіг, які навекі застанецца не толькі ў нашых сэрцах, але і ў сэрцах будучых пакаленняў. «Мой пра-дзед – герой!»… Думаю, што цяпер кожны з нас зможа расказаць нешта з воінскага жыцця сваіх родных, пра лёсы тых, хто так самааддана абараняў сваю Радзіму.

Павел Кузьміч Гуркліс, ураджэнец вёскі Беражное, на фронце з 1 жніўня 1944 года. Спачатку трапіў у 82 запасны стралковы полк 17 запасной стралковай дывізіі, а 27 верасня залічаны ў 504 мінамётны Мгінскі Чырвонасцяжны полк 24 артылерыйскай дывізіі прарыву РГК. З баямі прайшоў амаль усю Еўропу. Перамогу сустрэў у Празе (Чэхія).
На афіцыйным сайце «Памяць народа» ёсць некаторыя дакументы аб чырвонаармейцы. Згодна загаду № 02-Д ад 14.03.1945 года 504 мінамётнага Мгінскага Чырвонасцяжнага палка 24 артылерыйскай дывізіі прарыву РГК Павел Кузьміч Гуркліс быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»:

«…Заряжающего третьей батареи – рядового Гурклиса Павла Кузьмича за то, что в бою 10 марта 1945 года в районе Павловице (Чехия – от авт.) проявил мужество и отвагу, в разгар боя заменил раненого наводчика миномёта и сам продолжил наводить миномёт в цели. В результате чего миномёт уничтожил до 15 фашистов и 1 станковый пулемёт»…
За ўдзел у баявых дзеяннях чырвонаармейца Паўла Кузьміча Гуркліса ўзнагародзілі 9 мая 1945 года медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945», а 6 красавіка 1985 года атрымаў ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені. Мае і некалькі юбілейных медалёў.
З успамінаў ветэрана: «Нарадзіўся я ў вёсцы Беражное. Дзяцінства было цяжкім, бо выхоўваўся ў шматдзетнай сям’і. З ранку да ночы працаваў у полі. Таксама дапамагаў бацькам з хатняй гаспадаркай. Скончыў толькі тры класы польскай школы. Да вайны працаваў у мясцовым калгасе.
Ведаеце, мне цяжка ўспамінаць пра вайну, бо быў ужо юнаком. Усё памятаю, бы гэта было ўчора. Урэзаліся ў памяць першыя дні той страшнай старонкі ў гісторыі нашай краіны, калі мужчыны з маленькімі катомкамі шлі на фронт. Праводзілі іх усёй вёскай. Плакалі ўсе, бо не ведалі, ці пабачацца яшчэ ў гэтым жыцці.

Нягледзячы на вайну, жыццё прадоўжылася. Жанчынам, дзецям і састарэлым людзям ад відна да відна прыходзілася многа працаваць у полі, каб сабраць ураджай.
Зімы былі халодныя і марозныя. Здавалася, што сама прырода плакала і стагнала ад гэтага вялікага гора.

Калі ворагі прыйшлі да нас у вёску, то пачалі забіраць моладзь на работу ў Германію. Пачаўся новы этап людскога гора. Мне пашанцавала, і мяне не забралі, але ў жніўні 1944 года прызвалі на фронт.
Дзякуй Богу, не быў паранены, аднак давялося пахаваць шмат сваіх сяброў».
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Кузьміча Гуркліса няма ў жывых, але яго успаміны таго пераможнага мая працягваюць жыць у сэрцах яго нашчадкаў. Калі Павел Кузьміч вярнуўся на сваю малую радзіму, ажаніўся. Пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Харомск, адкуль родам была яго жонка Вольга. Выгадаваў двух сыноў і дачку.
Працаваў у мясцовы калгасе жывёлаводам да выхаду на пенсію.

Вольга ГУСАК
Фота з архіву

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Таланты зажигают звёзды
У страха глаза велики

У страха глаза велики

16 декабря, 2025
Всё зависит от тебя

Всё зависит от тебя

16 декабря, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости