Святы – гэта не толькі час адпачынку, але і магчымасць праявіць творчасць і крэатыўнасць. Менавіта так падышлі да справы работнікі малочнатаварных фермаў ААТ «Новая Прыпяць»: «Цагельня», «Сямігосцічы» і «Лодыч», якія прынялі ўдзел у раённым навагоднім аглядзе-конкурсе.
– Такія конкурсы спрыяюць не толькі павышэнні працоўнай матывацыі, але і ўмацаванню калектыўнага духу, што асабліва важна ў сельскагаспадарчай сферы, дзе вынік залежыць ад сумесных намаганняў кожнага работніка, – падкрэсліў дырэктар ААТ «Новая Прыпяць» Андрэй Засімовіч. – Упрыгожванне фермаў і вытворчых памяшканняў да навагодніх святаў стварае атмасферу радасці і чараўніцтва, што станоўча ўплывае на настрой і калектыву. Адзначу, што на ўпрыгожванне памяшканняў нашым работнікам спатрэбілася больша за два тыдні, але гэта было варта. Кожны элемент, кожная яркая дэталь – гэта ўклад у наш агульны святочны настрой і невычэрпную працаздольнасць. Без сумненняў, час, вытрачаны на гэтую магію, апраўдаў сябе цалкам.



Са слоў старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Аляксандра Мазаля, многія работнікі гаспадаркі прыклалі намаганні, каб стварыць святочную атмасферу на сваіх участках, аднак менавіта «Цагельня», «Сямігосцічы» і «Лодыч» вызначыліся асаблівай стараннасцю і крэатыўнасцю. Гэта сведчыць не толькі пра іх прафесіяналізм у працы, але і пра здольнасць знаходзіць нестандартныя рашэнні ў розных сітуацыях.
Варта адзначыць, што гэтыя вытворчыя ўчасткі не адзін год з’яўляюцца лідарамі не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне.
Са слоў Уладзіміра Семенюка, прафсаюзная раённая арганізацыя АПК бачыць у гэтым важны элемент сацыяльнага партнёрства, які дазваляе ўлічваць інтарэсы і патрэбы работнікаў, а таксама стымулюе іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці гаспадаркі.
– У будучым плануецца пашыраць спектр мерап-рыемстваў, уключаючы новыя формы падтрымкі і заахвочвання, што дазволіць яшчэ больш эфектыўна рэалізоўваць стратэгічныя задачы развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, – падзяліўся з карэспандэнтам Уладзімір Мікалаевіч. – Прафсаюз бачыць сваю місію ў тым, каб быць надзейным партнёрам для кожнага работніка, садзейнічаючы не толькі прафесійнаму, але і асабістаму развіццю.
Вольга ГУСАК
Фота аўтара
