НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

26 лістапада, у дзень нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры святочную  імпрэзу «Наш Караткевіч» у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Трансляцыя будзе даступнай для прагляду бясплатна і ў любой кропцы Беларусі і свету.

Па лабірынтах творчасці, кахання, спакусаў, нечаканых таямніц, звязаных з асобай Караткевіча, гледачоў правядуць артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а таксама ансамбль «Музычная арка». Трансляцыя з’яўляецца часткай інфармацыйнай кампаніі #Караткевіч90, якую ладзіць А1.

– Падтрымка артэфактаў беларускай нацыянальнай культуры – адзін з галоўных кірункаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1. Таму сёлета мы хочам нагадаць пра адну з самых яркіх постацяў айчыннай літаратуры праз серыю анлайн-праектаў і падзей, падрыхтаваных адмыслова да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Сярод іх – спецыяльная імпрэза ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. І мы вельмі радыя, што дзякуючы трансляцыі на VOKA зможам прадставіць творчасць знакамітага класіка на ўвесь свет у дзень яго нараджэння, – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Задума правесці імпрэзу «Наш Караткевіч» з’явілася ў рэжысёра і драматурга Васіля Дранько-Майсюка, мастака Юрыя Саламонава і паэткі Валярыны Куставай.

– Караткевіч лавіў акул і атрутных змей, аплакваў сваё першае трагічнае каханне, першым на Беларусі пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы і стаў адным з самых папулярных айчынных пісьменнікаў «ад Варшавы да Камчаткі». Ламаў у літаратуры правілы гульні, умеў здзіўляць і натхняць, ненавідзеў, калі яго называлі рамантыкам, і марыў, каб рэальныя беларусы сталі такімі ж моцнымі, годнымі, як і яго літаратурныя героі. Сцэнічны партрэт гэтага чалавека і вялікага аўтара хочацца прадставіць так, каб закрануць і творчасць, і важныя падзеі з жыцця, – адзначаюць аўтары ідэі.

Прамы эфір пачнецца а 19-й гадзіне. Далучыцца да прагляду можна з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары мабільнага тэлефона.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 25 августа

Гороскоп на 25 августа

21 августа, 2025
Гороскоп 24 августа

Гороскоп 24 августа

21 августа, 2025
В Смоленской области запрещен ввоз из Беларуси более 4 тонн ягодной продукции.

Оставить комментарий

Похожие новости