У гісторыі кожнай краіны бываюць складаныя часы, калі для захавання суверэнітэту, прадаўжэння спакойнага стабільнага жыцця грамадства, эканамічнага развіцця асабліва важным становіцца згуртаванне народа. Таму нездарма бягучы год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У нас шмат чаго, што аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі.
Хтосьці лечыць людзей, хтосьці вучыць дзяцей, хтосьці гатовы прыйсці на дапамогу ў надзвычайнай сітуацыі, а хтосьці ахоўвае парадак. Прафесіі можна пералічваць бясконца, але ўсе яны важныя і патрэбныя.
Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ
НА ФОТА: дарожны рабочы ПМК-24 Павел Азімка, урач-неўролаг Столінскай ЦРБ Вольга Ляшкевіч, старшы інспектар групы кадраў Столінскага РАУС Ігар Сімончык і камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. Століна Аляксандр Ярашэвіч