НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Учора ранкам на ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» была выпушчана першая ў гэтым годзе партыя цэглы. З печы выйшла першая ваганетка, на якой размясціліся 12 тысяч адзінак экалагічнага будаўнічага матэрыялу.


– Вытворчасць цэглы мы пачалі яшчэ ў пачатку сакавіка, – расказвае галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Туравец. – Так, гэты працэс не вельмі хуткі, таму што гліне патрэбна высахнуць. Калі гэтага не зрабіць, то цэгла ў пячы проста лопне ад лішняй вільгаці.
Каб апаліць першую партыю цэглы, нам прыйшлося запаліць печ тыдзень таму. Зараз у ёй чакае абпальваня больш за 30 ваганетак – каля 385 тысяч адзінак цэглы.
Летась на прадпрыемстве выпусцілі 24 млн адзінак цэглы. Задача на гэты год – 25 млн.
– Умовы няпростыя, але мы працуем з новымі рынкамі, – гаворыць дырэктар ААТ «Гарынскі КБМ» Аляксандр Пакачка. – У мінулым годзе экспарт цэглы склаў 7 млн адзінак цэглы, у тым ліку ў Калінінград адправілі 2 млн адзінак цэглы, астатняе – у Архангельск, Нарыльск, Плясецк.
– Зараз вырашаем пытанне аб пастаўцы каля 5 млн адзінак цэглы ў Мурманск. Па нашай інфармацыі сябры з Расійскай Федэрацыі плануюць пабудаваць школу з гарынскай цэглы. І іх выбар апраўданы – наша прадукцыя вытрымлівае больш за 100 цыклаў замарозкі. Таксама больш пачынаем працаваць з паўночным рэгіёнам Расіі.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости