НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

… атрымала Ганна Шабунька – старшая медыцынская сястра хірургічнага аддзялення Давыд-Гарадоцкай бальніцы.
Да гэтай прафесіі мелі дачыненне яе бацькі. Маці Вера Канстанцінаўна працавала лабарантам у рэнтгенкабінеце, а бацька Аляксандр Мікалаевіч – фельчарам у воінскай часці, якая раней размяшчалася ў Давыд-Гарадку.
Ганна вельмі ганарылася сваімі бацькамі, якіх яна часта бачыла ў белых халатах. Ды і дома заўсёды былі размовы пра медыцыну. Не паступіўшы адразу ў Пінскае медвучылішча, дзяўчына вырашыла не губляць часу і пайшла працаваць санітаркай у бальніцу. І гэта ёй вельмі дапамагло на наступны год без праблем стаць навучэнкай выбранай медыцынскай установы, якую яна скончыла ў 1996 годзе.
Першае рабочае месца Ганны – у дзявоцтве Сопіч – хірургічнае аддзяленне. Сюды яна трапіла аперацыйнай медсястрой. І амаль адразу на складаную аперацыю: на хуткай дапамозе прывезлі жанчыну з Сямігосціч, якая трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне. На жаль, ад атрыманых ран жанчына памерла.
– Жыццё чалавека вельмі непрадказальнае. Ніколі не ведаеш, што цябе чакае ў наступную хвіліну. І не ведаеш, як арганізм можа адрэагаваць на тое ці іншае медыцынскае ўмяшанне. Можа раскрыю вам сакрэт, але медыцынскія работнікі як ніхто вераць у Бога, і я ў тым ліку, – дзеліцца Ганна Аляксандраўна.
Папрацаваўшы год у хірургіі, перавялася ў эндакрыналагічны кабінет, які толькі адчыніўся ў паліклініцы. Але яна часта замяняла аперацыйных медсясцёр, калі тыя былі ў водпуску. І літаральна нядаўна ёй зноў давялося быць на аперацыі.
– Рукі памятаюць нават праз час, – кажа мая субяседніца. – Упэўнена ў тым, што былых медыкаў, як і настаўнікаў, не бывае.
Размаўляючы з Ганнай Шабунька, ра-зумею, што не чалавек выбірае прафесію, а прафесія выбірае яго. Заўважыла гэта і кіраўніцтва. У 2002 годзе Ганну Аляксандраўну назначылі на пасаду старшай медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення.
– Аддзяленне разлічана на 20 ложкаў, якія амаль заўсёды заняты. У нас лячэнне праходзяць і пажылыя людзі, і тыя, хто трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Цяжкіх пацыентаў мы адпраўляем у Столінскую бальніцу. Увесь персанал разам з урачамі налічвае 23 чалавекі. Я задаволена ўсімі сваімі калегамі, якія адданыя сваёй рабоце. Гэта вельмі важна ў медыцыне, асабліва ў хірургічным аддзяленні, дзе ляжаць людзі старэйшага ўзросту. Трэба ж не толькі іх абслужыць, але і пагутарыць, пра дзяцей-унукаў выслухаць. Гэта таксама наша работа, – кажа Ганна Аляксандраўна.
Дарэчы, свайго мужа Уладзіміра сустрэла на рабоце. Ён быў вадзіцелем у бальніцы, вось так і пазнаёміліся. Дома Ганна – цудоўная гаспадыня і маці двух сыноў-падлеткаў Алега і Рамана. Іх яна прывучыла чытаць, паколькі сама вельмі любіць адпачываць з кнігай. А яшчэ абажае падарожнічаць. Была ў многіх гарадах Украіны, Расіі, а яшчэ марыць пабываць у Грэцыі.
А ўсім сваім калегам напярэдадні прафесійнага свята жадае ажыццяўлення ўсіх мар і, канечне, здароўя.
Ганна
МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Центр общественного наблюдения
И погода благоволит

И погода благоволит

17 января, 2025
Повторение – мать учения

Оставить комментарий

Похожие новости