НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Насця вучыцца ў 9 класе дзяржаўнай гімназіі. Вучэбны дзень распісаны па хвілінах. Спачатку – урокі ў школе, потым – дадатковыя заняткі музыкай, пасля ідзе ў школу мастацтваў. Наведвае аддзяленне фартэпіяна.
Цікаўлюся, адкуль на ўсё натхненне і сілы. А Насця крыху задумваецца і кажа: «Важна, каб тое, чым займаешся, падабалася, было жаданне ўдасканальвацца, рухацца далей. Музыка захапляе цалкам».
Знаёмства з фартэпіяна адбылося ў гасцях у хроснай маці. Кожны раз бываючы ў яе, Насця слухала, як жанчына іграла розныя творы. Гэта спадабалася, выклікала цікавасць, захапіла. Тады і было прынята рашэнне аб тым, каб наведваць школу мастацтваў. Яе настаўнікам стала Ніна Вайцяхоўская.
Мінулы год для Анастасіі быў насычаны на разнастайныя фестывалі. Міжнародны конкурс «Весенний звездопад», II Міжнародны фестываль мастацтваў «BYFEST», рэспубліканскі музычны конкурс «Эстрада субботнего вечера», Рэспубліканскі конкурс мастацтва «Дорога к мечте», абласны конкурс джазава-эстраднай музыкі «Арт Нова», міжнародны конкурс-фестываль джазавай і эстраднай музыкі «BrendnewJazz», абласны фестываль сучаснага мастацтва «Эстрадны MIX». Насця Тарасевіч паказвала сваё майстрэства і прывозіла дыпломы лаўрэата I, II, III ступеняў.
Навучэнка расказвае, што кожны з конкурсаў дае новы вопыт. Асобная ўвага надаецца падрыхтоўцы.

– У час конкурснага задання перад выхадам на сцэну, бывае, эмоцыі бушуюць, а калі сядаеш за інструмент – канцэнтруешся толькі на музыцы і творы, – дзеліцца Насця. – Безумоўна, важнае значэнне мае і падтрымка настаўніка. У любой сітуацыі. Ніна Уладзіміраўна заўсёды настройвае толькі на лепшае. Гэта сапраўды дапамагае сабрацца перад выступленнем.
Прызавыя месцы стымулююць вучыцца і іграць яшчэ лепш. Дзяўчынка ўжо вызначылася з планамі на будучыню – яна плануе звязаць сваё жыццё з музыкай.
Насця раней малявала. Гэтыя здольнасці праявіліся яшчэ ў дзіцячым садку. Хадзіла на валейбол.
Сярод захапленняў Насці – фатаграфія. Наведвала гурток у ДШМ, які вёў Віталій Чынікайла. Тут вучылі азам фотасправы. Калі захапілася гэтым заняткам, бацькі набылі фотакамеру. Якое задавальненне дастаўляе гуляць на прыродзе і «лавіць» цікавыя кадры! І тут не абышлося
без узнагарод. Найбольш дарагая і памятная – дыплом I ступені рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» ў намінацыі «Манахром».
Разам з маці набываюць і чытаюць кнігі, а потым абмяркоўваюць. Кніжныя навінкі і трэнды глядзяць у інтэрнэце, па водгуках складаюць свой спіс літаратуры.
Маці Софія Уладзіміраўна гаворыць, што галоўнае – падтрымаць дзіця ў выбары прафесійнага шляху, якую б спецыяльнасць яно ні выбрала. Не навязваць, а толькі раіць. А яшчэ – падтрымліваць ва ўсіх пачынаннях і справах.
Настаўнік Ніна Вайцяхоўская падзялілася сваім меркаваннем: «Памятаю, як Насця прыйшла да мяне сарамлівай дзяўчынкай. Не адразу ўсё атрымлівалася. Ра-зам працавалі над вынікам. Ужо з другога класа ў яе праявілася цікавасць да эстраднай музыкі. Калі я выконвала эстрадныя мініяцюры, у Насці загараліся вочкі. З 5 класа пачала выступаць на школьных мерапрыемствах. Канешне, з эстраднымі п’есамі. Неяк пасля ўрока Насця разам з маці прыйшлі і сказалі, што дзяўчынка хоча звязаць сваё жыццё з музыкай. Яе перавагі – валявы характар, вынослівасць, уменне сабрацца перад выступленнем. Бачу яе добрай джазавай піяністкай».
Святлана МАРОЗ

Фота Святланы МАРОЗ

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Аккредитовано 593 национальных наблюдателя
Диабет – не приговор
Главное – порядок

Главное – порядок

15 ноября, 2024

Оставить комментарий

Похожие новости