НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Экспазіцыю пад такой назвай можна наведаць у выставачнай зале райцэнтра. Яна прысвечана Году малой Радзімы. Тут прадстаўлены работы мастакоў Паўла Сысы з Беражнога і Сяргея Місюна са Століна.

Сяргей Місюн – выпускнік Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Стыпендыят і лаўрэат спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З’яўляецца дыпламантам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсаў. Не аднойчы праходзілі яго персанальныя выставы. Працуе настаўнікам у Рэчыцкай дзіцячай школе мастацтваў. 15 работ Сяргея Місюна прадстаўлены ў выставачнай зале.
Павел Сыса ўсё сваё жыццё прысвяціў творчасці, а менавіта – жывапісу. Працаваў мастаком-афарміцелем у Беражным. Здольнасць да малявання меў з дзяцінства, развіваў яе ў школьныя гады і падчас службы ў арміі. За плячамі – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы.
Яго пейзажы прыцягваюць погляд, хочацца спыніцца, каб разгледзець кожную дэталь. Яны раскрываюць прыгажосць прыроды Століншчыны. Кожны з цудоўных куткоў, якія перадаў на палатне мастак, адлюстроўвае самабытнасць роднага краю. У выставачнай зале прадстаўлены 14 работ Паўла Сысы.
Калі ў вас будзе час і жаданне, наведайце выставу. Станоўчыя эмоцыі гарантаваны!
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости