НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Не так даўно ў аграгарадку Вялікае Малешава з’явіўся дыхтоўны дом і новы магазін «Марцін».
Падзея быццам і не значная, калі не ведаць, што на гэтым месцы было раней. Дзве старыя хаты патаналі ў бур’янах і зусім не ўпрыгожвалі галоўную вуліцу аднаго з буйных населеных пунктаў раёна. І вось замест такога відовішча назіраем зусім іншую карціну.
– Гэта наш мясцовы прадпрымальнік Васіль Марцінчык узяўся за справу, – расказвае старшыня Вялікамалешаўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Васюхневіч. – Бо сапраўды ўжо не ведалі, што з гэтымі ўчасткамі рабіць. Гаспадароў даўно няма, а тыя людзі, каму засталася такая спадчына, з’ехалі ў Расію. Разам з Васілём Адамавічам нам давялося прайсці ўсе кругі пекла, пакуль афармлялі дакументы. Многа часу на гэта страцілі, але нарэшце дабіліся толку. Васіль Адамавіч не толькі навёў парадак, але і пашырыў вуліцу, высыпаў яе, каб можна было пад’ехаць, добраўпарадкаваў тэрыторыю каля ўчастка. Таму зараз вока радуецца, калі праязджаю. Такім людзям заўсёды ўдзячна.
Канешне, звярнула ўвагу на чалавека. Патэлефанавала. Васіль Адамавіч засаромеўся, меў намер адмовіцца. Але той аргумент, што старшыня сельвыканкама яго кандыдатуру падказала, адразу яго пераканаў.
– Значыць, трэба, раз Мікалаеўна сказала. Бо гэты чалавек на сваім месцы. Яна заўсёды на баку людзей, нікога не адправіла без адказаў, шчыра хвалюецца за жыхароў, заўсёды ідзе насустрач. Нам пашанцавала з такім старшынёй.
Дамаўляемся пра сустрэчу, якая… некалькі разоў пераносіцца. То Васіль Адамавіч фундамент залівае, то ў сталіцу па справах паехаў, то давялося тэрмінова адлучыцца. Зразумелая справа, заняты чалавек. Але ж дачакалася і пазнаёмілася з сям’ёй Марцінчыкаў.
Васіль Адамавіч сам родам з Вялікага Малешава і быў самым малодшым з семярых дзяцей. Бацькі – звычайныя сельскія жыхары, трымалі гаспадарку, хадзілі на работу ў калгас. Старэйшыя сёстры атрымалі адукацыю і паехалі ў Расію. Васіль жа пасля школы не паступаў нікуды, працаваў вадзіцелем у калгасе, потым – служба ў арміі. Вярнуўся ў родную вёску ў 1989 годзе. Тады толькі зараджаўся агурочны бізнес, людзі вазілі вырашчаныя агуркі на Маскву. Карацей, пачаў, як зараз кажуць, круціцца.
У Альшанах знайшоў сваю каханую – Наталлю, з якой мы таксама размаўляем за кубкам гарбаты. Калі пытаю, як пачыналася іх сямейнае жыццё, з жартам адказваюць у адзін голас: «У парніках!».
Маладыя вырашылі застацца жыць на радзіме мужа. Будавалі дом сваімі сіламі. Вельмі дапамог бацька Наталлі – знакаміты цясляр Міхаіл Сімановіч, які за сваё жыццё 130 дамоў пабудаваў. Грошы зараблялі на 50 сотках парніка, усё самі абраблялі. У сям’і нарадзіліся дзве дачушкі-пагодкі. А яшчэ трымалі гаспадарку, карову, сена на якую трэба было накасіць самастойна.
– Адкуль тыя сілы браліся – невядома. Але мы ніколі нават не пасварыліся, не было часу, – з усмешкай расказвае Наталля. – Клопатаў столькі, якія, наадварот, аб’ядноўвалі нас з мужам. Я думаю, калі маладая сям’я адразу сустрэнецца з праблемамі і будзе іх разам вырашаць, то потым ім ужо нічога не будзе страшна.
У 1997 годзе Васіль Марцінчык на свае кроўныя грошы купіў грузавы аўтамабіль, на якім працягвалі вазіць агуркі. Спалі прама на мяшках з гэтамі агуркамі, а колькі рызыкавалі на дарозе ў той час, калі квітнеў бандытызм…
– Ведаеце, мне ніколі не было страшна, пэўна, у мяне адсутнічае гэты ген. Я быў упэўнены, што ўсё будзе добра. І жонка мая таксама не згушчала фарбы, давярала на ўсе 100 працэнтаў. Гэта ў сям’і вельмі важна, калі крочаць разам, – дадае Васіль Адамавіч.
Праз некатоы час гаспадар адкрыў індывідуальнае прадпрымальніцтва, набыў новыя машыны. Зараз у яго тры фуры, якімі возяць сельскагаспадарчую прадукцыю ў Расію.
Наталля адбылася як маці, нарадзіўшы шасцёра дзяцей, за што ўзнагароджана ордэнам Маці. Старэйшыя дочкі Алена, Ганна і Вольга – таксама мамы, падарылі сем унукаў. Святлане 21 год, пакуль не замужам, і магазін быў яе ідэяй. Міхаіл вучыцца ў Пінску на механіка, але таксама спрабуе сябе ў бізнесе – займаецца засолкай агуркоў. А разам з бацькамі застаўся Васіль – мясцовая зорка футбола, які, дарэчы, таксама прысутнічаў пры размове.
– Васіль Адамавіч, на ваш погляд, кожны чалавек павінен пачаць з нуля? Маўляў, тыя, каму ўсё лёгка даецца, ніколі не навучацца зарабляць грошы самі?
– Я разумею, што вы маеце на ўвазе. Магу дакладна адказаць: бацькі ў адказнасці са сваіх дзяцей, нягледзячы на ўзрост. Я са сваімі бацькамі побач працаваў, таму ведаў, што лёгкіх грошай не бывае. Мае дзеці таксама бачылі, што мы з жонкай не сядзім на канапе ці ў даміно гуляем. Я ніколі не даваў грошай проста так. Гэта сапраўдны шлях да разбэшчвання. Ёсць і такія выпадкі. Але толькі не ў нашай сям’і. Дасягаць мэт трэба сумленна. Мае дзеці і, дасць Бог, унукі будуць ведаць, што адзіны спосаб жыць добра – працаваць. Але неабходны зачын павінны зрабіць бацькі, бо ў іншым выпадку будзе цяжка дзецям. Добра, што зараз ільготнае крэдытаванне, што, канешне, значная падтрымка для мнагадзетных сем’яў. А калі не, то 10 гадоў будавацца трэба, як мінімум, улічваючы цяперашнія цэны. Я ўжо сваім сынам узяў участкі, мала што ў жыцці бывае. А інвестыцыі ў маёмасць – гэта надзейна.
– Вы столькі гадоў займаецеся продажам сельскагаспадарчых культур. У гэтым годзе зноў назіраўся калапс, калі агародніна аказалася непатрэбнай. Ці можаце вы прадказаць, на што ў гэтым годзе будзе попыт?
– Абсалютна немагчыма прадказаць. Хто ведаў, што ў гэтым годзе пойдзе сярэдняя капуста і морква? У нас назіраецца лішак прадукцыі, а рынак – гэта латарэя. Гэта нашы людзі малайцы, знаходзяць выйсце. Думаю, наш раён будзе развівацца, прынамсі, я гэтага вельмі жадаю. І хачу, каб маё роднае Вялікае Малешава квітнела і праз сто гадоў.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Вы никому там не нужны!
Дапамагае ўсмешка

Дапамагае ўсмешка

22 ноября, 2024
«СТО линий», «СТОЛИН ий», «столинСКий»?

Оставить комментарий

Похожие новости