НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Здаўна лічыцца, што Купальская ноч носіць цудатворны характар. Прырода раскрываецца і напаўняе сваімі сіламі ўсё навокал. Гэта шумнае і цікавае свята нашых продкаў, традыцыі якіх клапатліва берагуць у Беларусі.

На Століншчыне літаральна ў кожным населеным пункце ў гэтую ноч можна з галавой акунуцца ў гулянні і звычаі.
Цэнтрамі ўрачыстасцяў штогод становяцца г. Столін, г. Давыд-Гарадок і аг. Лядзец.

Мясцовыя жыхары, музычныя і танцавальныя калектывы, госці з суседніх населеных пунктаў збіраюцца разам, каб павесяліцца і паказаць свае сілы ў розных забавах.

Маладыя дзяўчаты збіраюць кветкі на берагах вадаёмаў і варожаць на будучыню. Для гэтага плятуцца вянкі і спускаюцца на ваду. Асаблівай і асноўнай часткай лічацца карагоды вакол вогнішчаў, якія напярэдадні збіраюць маладыя хлопцы.

На вуліцы ўжо 2023 год, а Купалле да гэтага часу застаецца асаблівым, чароўным, атмасферным, адным з самых цікавых святаў ва ўсім каляндарным годзе. Таму прапануем вашай увазе яскравы фотарэпартаж святкавання з розных населеных пунктаў нашага раёна.

Надзея ГРЭЧКА
Фота аўтара,
Аляксандра НІКІФАРЭНКІ,
Вольгі Сеген

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Незабыўныя сустрэчы
Наши дети

Наши дети

17 января, 2026
Герои среди нас

Герои среди нас

17 января, 2026
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости