НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post
XVI Абласны адкрыты конкурс «Крынічка» прайшоў у г. Баранавічы сярод навучэнцаў дзіцячых музычных і школ мастацтваў.
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай выяўлення адораных дзяцей і іх прафесійнай арыентацыі, творчага росту таленавітай моладзі, таксама прапаганды музычнага мастацтва ў намінацыях   «фартэпіяна» і «сольныя спевы».
Выдатных вынікаў дасягнулі навучэнцы Столінскай дзіцячай школы мастацтваў, якія прынялі ўдзел у абласным конкурсе і змагаліся за перамогу ў намінацыі «фартэпіяна». Уладзімір Сімончык  ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата другой ступені, а Марыя Лукша – дыпломам лаўрэата трэцяй ступені.
Марыя Лукша разам з Варварай Леанавец выступілі ў намінацыі «фартэпіянны ансамбль». Юныя піяністкі атрымалі даволі высокую ацэнку журы і былі ўзнагароджаны  дыплом  лаўрэата трэцяй ступені.
Дзеці рыхтаваліся да ўдзелу ў абласным конкурсе пад кіраўніцтвам дасведчанага настаўніка Аксаны Камаровай. Віншуем педагога і яе выхаванцаў з перамогай, жадаем поспехаў і новых вяршыняў.
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара
Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Похожие новости