НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Упэўнены загадчык фермы па дагадоўлі цялят ААТ «Кароцічы» Сцяпан Сямейка і запрашае фатаграфавацца адну з лепшых жывёлаводаў Наталлю Сулкоўскую.
Наталля працуе ў гаспадарцы з 2010 года. Спачатку прый-шла на работу на свінаферму. Калі яе зачынілі, перайшла ў цялятніцы.
Работу сваю вельмі любіць, што не дзіўна, бо перадалася яна ў спадчыну. Бацька Уладзімір Пракаповіч – брыгадзір у гаспадарцы многа гадоў. Маці – аграном, таксама працавала ў брыгадзе. Дарэчы, старэйшая дачка Наталлі – Аліна – таксама выбрала сельскагаспадарчую прафесію і зараз з’яўляецца студэнткай трэцяга курса Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага кале-джа. Вось што значыць, калі цудоўны прыклад перад вачыма.
Работа ў Наталлі адказная, паколькі яна даглядае маленькіх цялятак і пакрывае цялушак. Потым іх размяркоўваюць па малочнатаварных фермах.
Працоўны дзень ненарміраваны, але да гэтага звыкла жывёлавод і размяркоўвае свой час так, каб усё паспець.
А самае галоўнае, што адзначае жанчына, гэта разуменне ў калектыве і цудоўнае стаўленне кіраўніцтва, якое для сваіх работнікаў стварае ўсе умовы.
У гэтым годзе былі пабудаваны пяць новых цялятнікаў. Тут знаходзіцца на дагадоўлі 1186 жывёлін ва ўзросце ад двух тыдняў да шасці месяцаў.
– Жывёла патрабуе такога ж догляду, як людзі, – кажа Наталля Уладзіміраўна. – Да нас прыязджае спецыяльны апарат ультрагукавога даследавання, на якім мы правяраем тэрмін цяжарнасці жывёлы перад тым, як адправіць на ферму. Гэта важна, каб атрымаць добры выхад цялят у будучыні. Усё ўзаемазвязана, таму на кожным этапе патрэбна быць уважлівым і не дапускаць памылак.
Пацвярджае словы і загадчык Сцяпан Сцяпанавіч, які вярнуўся ў гаспадарку пасля некалькіх месцаў работы. Кажа, родныя мясціны прыцягваюць. Самае галоўнае ў любым калектыве – павага і ўзаемаразуменне. Тады і работа кіпіць.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота
аўтара

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Гороскоп на 20 октября
Гороскоп на 19 октября
Гороскоп на 18 октября
Предыдущая новость

Оставить комментарий

Похожие новости