НОВОСТИ СТОЛИНА НАВIНЫ ПАЛЕССЯ
Search
Rate this post

Дамовілася наведаць ААТ «Палессе АВМ», у якім пачалася ўборка азімага ячменю. Але застала не ўвесь працэс, а толькі поле з цюкамі саломы.

Аказваецца, 20 пасеяных гектараў прыбралі напярэдадні літаральна за некалькі гадзін.
– Мы вельмі моцна спяшаліся, бо вялікія дажджы прагназавалі, – патлумачыў дырэктар Іван Кадоліч. – А ячмень урадзіў у гэтым годзе на славу – 68 цэнтнераў з гектара, даўно такіх паказчыкаў не было. А спёка дала магчымасць яму выспець як трэба. А зараз зноў спяшаемся прыбраць салому ці хаця б у цюкі спрасаваць. Калі намокне, то давядзецца два дні чакаць, як мінімум.
І сапраўды, на полі ва ўрочышчы Важот адразу на двух прэс-падборшчыках працавалі механізатары Іван Ракавец і Міхаіл Струпінскі.
Апошні – на трактары, набытым у канцы мінулага года, а сам прэс яшчэ навейшы – прыбыў у гаспадарку вясной.
– І колькі ўжо за дзень цюкоў спрасавалі?
– Зараз у камп’ютара спытаю, – пажартаваў Міхаіл. – А вось: 60 штук з 9 гадзін раніцы.
Паколькі паводдаль прыстойна бліскала маланка, больш ні хвіліны не затрымлівала работнікаў, а разам з Іванам Цярэнцьевічам паехалі паглядзець, як працягваецца нарыхтоўка кармоў. Убірае люцэрну Валянцін Серадзін – вопытнейшы механізатар, неаднаразова адзначаны кіраўніцтвам. А вадзіцелі на машынах ужо выстраіліся ў чаргу – усе спяшаюцца.
На сянажнай траншэі каля фермы Альгомель на новенькім амкадоры працуе Аляксандр Бакун. Ужо з мая заняты на трамбоўцы кармоў.
– У нас з кармамі – поўны парадак, – з радасцю кажа дырэктар гаспадаркі. – Таму і паказчыкі ў жывёлагадоўлі – дастойныя. Усё малако рэалізуем толькі гатункам экстра. Завяршылі будаўніцтва новых памяшканняў на малочна-таварнай ферме ў Альгомелі. Усё ідзе па плану, грошы ёсць – набываем тэхніку, рэканструкцыю робім. Самі разумееце, у гаспадарцы заўсёды работа зной-дзецца.
Уборка толькі пачалася, таму надоўга не развітваюся. «Палессе АВМ» заўжды ў кагорце лепшых, таму нагод для сустрэчы, несумненна, будзе досыць.

Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара

Усяго на тэрыторыі раёна было пасеяна 359 га азімага ячменю ў сямі сельгасарганізацыях: КСУП «Беражное», КСУП «Прыпяць-2009», КСУП «Відзіборскі», КСУП «Рухчанскі», ААТ «Палеская ніва», ААТ «Палессе АВМ» і ААТ «Лядзецкі».
Усяго па стану на 11 ліпеня намалочана больш за 2300 тон.
Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Палеская ніва» – 88 цэнтнераў з гектара, пры тым, што сярэдняя ўраджайнасць у раёне 66 ц/га.
Самы нізкі вынік у КСУП «Рухчанскі» – 45 ц/га.

Об авторе
admin
Показать все новости
Посмотрите последние новости этого автора
Предвыборные программы кандидатов в Президенты
Сказка на «Берестейских санях»
Мечты сбываются

Мечты сбываются

14 января, 2025

Оставить комментарий

Похожие новости