Свята пад такой назвай сабрала 30 ліпеня ў Велямічах мясцовых жыхароў і гасцей.
На пляцоўцы каля Дома культуры раскінуліся гандлёвыя палаткі, а са сцэны гучалі віншаванні, вершы і песні. Успомнілі і трагічныя гады фашысцкай акупацыі. Памяць загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны землякоў ушанавалі хвілінай маўчання.
– Наша свята – гэта цудоўная магчымасць сабрацца разам і падвесці вынікі, – сказала старшыня Веляміцкага сельвыканкама Святлана Пашкевіч. – Яшчэ раз успомніць амаль кожную сям’ю сельсавета: юбіляраў, старажылаў, настаўнікаў, клапатлівых матуль, добрасумненных гаспадароў, шчырых працаўнікоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашага аграгарадка за мінулы год.
Кожнаму жыхару ў гэты дзень было адрасавана добрае слова ад дырэктара школы Аляксандра Кашэўскага, настаяцеля царквы Святога прарока Ільі Іаана Пешкі. Дырэктар ААТ «Палеская ніва» Аляксей Бародзіч і старшыня прафкама Яўгенія Акавітая адзначылі лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, уручылі падзячныя лісты, кветкі і грашовыя сертыфікаты.
Спецыяльна створаная камісія пры сельвыканкаме перад святам падвяла вынікі конкурсу на лепшую сядзібу і лепшае кветкавае афармленне падворкаў. Гаспадары атрымалі падарункі.
Мнагадзетныя маці падрых-тавалі музычныя кампазіцыі, частавалі салодкімі прысмакамі.
Работнікі СДК сумесна з удзельнікамі аматарскай дзейнасці падрыхтавалі цудоўны канцэрт. Завяршылася свята выступленнем народнага аматарскага аб’яднання «Луч» Давыд-Гарадоцкага дома культуры пад кіраўніцтвам Марыі Вайцяховіч.
Вольга СЕГЕН
Фота аўтара